Тэатр1919

У Беларусі такі спектакль выклікаў бы скандал: як можна, нашага Міцкевіча, што за здзек? — Аляксей Ластоўскі пра пастаноўку «Дзядоў» у Познані

«Дзяды» Адама Міцкевіча. Тэатр Новы, Познань. Рэжысёр Радаслаў Рыхцік.

Доўга не наважваўся напісаць пра гэты спектакль, бо ён вельмі яркі, супярэчлівы, скандальны. Намер рэжысёра зразумелы: «Дзяды» — гэта пра сучаснасць, спарахнелая рамантычная атрыбутыка мусіць быць ажыўленая токамі актуальнасці. А што такое наша сучаснасць? Панаванне поп-культуры, ці дакладней Галівуда, расізм і мігранты (шкада, тэрарызм застаўся па-за ўвагай). Таму гледачоў вітае Джокер (такім стаў Гусляр), яго сустракае Мэрылін Манро, яны размаўляюць пра забойства Кенэдзі. Тут табе і спявачкі кабарэ, і баскетбольная пляцоўка з татуіраванымі бандзюкамі, і няшчасны парцье, якога вешаюць на баскетбольны шчыце, аўтамат з кока-колай, тэлевізар у куце, які глядзяць сястрычкі з «Ззяння». І ўсё гэта адначасова, спачатку вочы адмаўляюцца верыць таму поп-артаваму кітчу, што адбываецца на сцэне, але паступова ўцягваешся, бо дзеянне дынамічнае, жвавае. Зося ў вобразе чырлідаршы, прыкольна ж. Але на сцэне з'яўляецца Густаў. які нагадвае хутчэй «Чувака» з «Вялікага Лебоўскага», і пачынае свой маналог. Прытым што ідэі і тэксты Міцкевіча да гэтага часу рэжысёрам рэзаліся неміласэрна, але маналог Густава чытаецца невыносна доўга (асабліва з маім успрыняццем на слых старапальшчызны), хоць з некаторымі момантамі разнастайнасці: Густаў спыняецца, накіроўваецца да аўтамата з кока-колай, дастае дзве пляшкі, адчыняе іх аб сцэну і спаталяе смагу.

Другое дзеянне задае ўжо дакладную тэматыку: расізм. Пачынаецца з вядомай прамовы Марціна Лютэра Кінга, якую зачытвае Густаў (Конрад). Хор выгнанцаў спяваецца ў цемры (і гэта крыху дзіўна, сядзець 15 хвілін у цемры, пасля візуальнага буйства першага дзеяння). А ўсё таму, што спяваюць яго аголеныя акторы, якія пасля ўключэння святла хуценька ўцякаюць са сцэны. Незразумелы кампраміс. Як ужо распрануліся, дык што там хавацца? Сенатар жа (грае той жа акцёр, што і Ксяндза) засядае за абедзенным сталом з трыма ку-клукс-кланаўцамі і служанкай-негрыцянкай, якая ў апафеозе бярэ стрэльбу і камічна забівае ўсіх расістаў за сталом. Такім чынам, «Дзяды» набываюць антырасісцкае значэнне.

Калі падсумоўваць, то ярка і нечакана, правакацыйна. У мяне склаліся некаторыя праблемы з пасланнем рэжысёра, напрыклад, навошта баскетбалісты вешаюць на баскетбольным шчыце парцье? Гэта і па сюжэце «Дзядоў» не вычытваецца, і да расізму ніякага дачынення не мае. Павесілі — і хай сабе баўтаецца. А ў чым пасланне? І як па мне, праблемы з рытмікай і тэмпам, калі першая частка першага дзеяння ашаламляе сваім напорам, то маналог Густава збівае ўсё напружанне, а тым больш здзіўляе сцэна ў прыцемках. Па-мойму, гэта спектакль рэжысёрскіх амбіцый, са штучна прыплеценым антырасізмам.

У Беларусі дык выклікаў бы скандал: як можна, нашага Міцкевіча, што за здзек? А там — большая палова залы старшакласнікі, якія спакойна і ўважліва назіраюць за спектаклем.

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць