Грамадства5151

«Для таго, каб чытаць»: настаўнікаў прымушаюць выпісваць «Советскую Белоруссію» і не толькі ДАКУМЕНТ

Рэпетытар Яўген Лівянт выклаў у інтэрнэт копію распараджэння аддзела адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама да кіраўнікоў школ і садкоў раёна.

У тым дакуменце даводзіцца план падпіскі на «Советскую Белоруссію», «Настаўніцкую газету», «Гродзенскую праўду», «Наш час»: там нават распісана, колькі супрацоўнікаў установы адукацыі колькі і якіх менавіта газет маюць выпісаць.

Падсумоўваецца гэта матывуючай фразай:

«Звяртаю вашу ўвагу, што план на падпіску дадзены з улікам таго, што ведамственная падпіска не выконваецца і мы павінны яе перакрыць!!!!!». 

Пад дакументам стаіць імя начальніцы тамтэйшага адзела адукацыі Таццяны Газізавай.

«Наша Ніва» пазваніла чыноўніцы з пытаннем пра сэнс такіх планаў. Мы перапыталі таксама, ці сапраўды ў аддзеле адукацыі больш няма работы, як выводзіць графікі падпіскі, а потым іх адсочваць.

Прыводзім фрагменты далейшай размовы:

— Хто-хто вы? (Запісвае імя). Дык у чым, яшчэ раз, сутнасць пытання?

— Чаму гэтая практыка існуе? Чаму вы такія прымусы высылаеце?

— А хіба ж гэта прымус? Вы паглядзіце ўважліва. Там напісана, што мы загадваем?

— Давайце не будзем расказваць адзін аднаму анекдоты і даводзіць, што ў нашай сістэме каардынат слова «рэкамендацыя» з выканкама азначае рэкамендацыю, а не загад.

— Ніхто нікому не загадвае. Там няма слова «загадваем».

— Дык навошта вы ім «рэкамендуеце» падпісвацца?

— Падпісвацца для таго, каб чытаць. Я яшчэ раз пытаюся, там ёсць слова «загад»? Я не бачу, пра што тут больш гаварыць, да пабачэння.

Варта таксама згадаць, што нейкі час таму пісьменніца Яўгенія Пастэрнак пісала запыт у Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай патлумачыць механізм і сэнс настаўніцкіх падпісак, на што прыйшоў адказ, што такога абавязку няма.

Каментары51

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва4

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Чым займаецца ўнук вядомага кампазітара і аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка?1

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць