Кіно2727

Колькі каштуе дубляж фільма па-беларуску? Размова з арганізатарам беларускамоўных паказаў

27 кастрычніка ў Мінску адбыўся прэм’ерны паказ фільма «Шторм: палаючы ліст» Яго асаблівасцю стала тое, што кіно ў беларускамоўным дубляжы ўпершыню паказваецца не ў адным кінатэатры, а па ўсёй краіне.

На прэм’еры назіраўся аншлаг, і гэта нельга назваць беларускамоўнай тусоўкай. Большасць гледачоў, сярод якіх было дужа шмат моладзі, размаўлялі між сабой па-руску, што паказвае на станоўчае стаўленне і зацікаўленасць рускамоўнай аўдыторыі да замежнага кіно па-беларуску. Нам удалося задаць некалькі пытанняў арганізатару беларускамоўных паказаў Андрэю Кіму, які працяглы час прымаў падзякі гледачоў.

Пераклад фільмаў на беларускую мову — ініцыятыва Андрэя Кіма.

— Колькі каштуе дубляж фільма па-беларуску?

— Гэта залежыць ад таго, на колькі разлічваць. У сярэднім цяпер у нас выходзіць каля 1500 даляраў. Так, гэта няшмат. Некаторыя думаюць, што трэба нашмат больш грошай. Насамрэч мы працуем у вельмі сціслым бюджэце. Зразумела, што, напрыклад, прафесійны рускі дубляж нашмат даражэйшы. Мы ж працуем без аніякіх грантаў, таму абыходзімся невялікімі грашыма для забеспячэння той якасці, якая ў нас зараз ёсць.

— Ад чаго залежыць кошт дубляжу?

— Гэта аплата перакладчыкаў, рэдактараў, студыі, акцёраў, спецыялістаў па мантажы. Зноў жа, не ўсё, што мы робім, можна назваць дубляжом: існуе закадравая агучка, ліпсінг, дубляж — гэта ўсё розныя рэчы, якія каштуюць па-рознаму. Вядома, каб было танней, можна пасадзіць аднаго акцёра, які начытае ўвесь пераклад у мікрафон. Мы ж цяпер робім дубляж з пяцю—шасцю прафесійнымі акцёрамі, кожны з якіх агучвае адну ці дзве ролі. Мы наймаем прафесійных перакладчыкаў, рэдактараў, людзей, якія займаюцца мантажом.

— Колькі часу займае дубляж?

— Увесь працэс ад перакладу і дубляжу да самага канца ў нас займае месяц. Калі мы будзем пашырацца, мы паскорым гэты працэс. Бывае, спраўляемся і за 2—3 тыдні. Але «Беларускія ўік-энды» мы праводзім раз на месяц, і гэта для нас нармальная хуткасць.

— Якія планы ў вас на будучыню?

— Наша галоўная мэта зараз — умацавацца на той прыступцы, на якую мы здолелі стаць. А ў далёкай перспектыве мы б хацелі, каб усе фільмы ў нашай агучцы выходзілі ва ўсіх кінатэатрах па ўсёй Беларусі. Вельмі хацелася б, каб кіно па-беларуску стала не менш папулярным за расійскамоўнае. Ужо цяпер фільм «Шторм» будзе паказаны адразу ў шасці кінатэатрах Менску і яшчэ ў 20 гарадах па ўсёй краіне.

— Што будзеце рабіць, калі вашую ідэю падхопіць дзяржава? Ці разглядаеце вы яе ў якасці канкурэнта?

— Мы ўвогуле не разглядаем нікога ў якасці канкурэнтаў. Мы якраз імкнемся справакаваць іншых на тое, каб рабіць гэтую справу. Больш за тое, я б хацеў, каб у нас былі канкурэнты, але іх, на жаль, няма. Мы не можам пастаянна выконваць працу Міністэрства культуры. Было б добра, каб праект «Кінаконг» стаў вялікай кампаніяй, якая робіць дубляж высокай якасці. Але ў любой нармальнай краіне ёсць больш як адна студыя дубляжу.

— Ці маеце вы зносіны з нейкімі дзяржаўнымі органамі? Як яны ставяцца да вашага праекта?

— У нас ёсць буйная прапанова ад адной дзяржаўнай установы — яна ўзбадзёрыла мяне. Мы атрымалі яе падчас паказу фільма «Форэст Гамп». Але я пакуль не буду вам расказваць падрабязнасці. Што ж тычыцца Міністэрства культуры, я думаю, яны нас папросту не заўважаюць.

* * *

Пры канцы размовы сп. Андрэй вельмі прасіў расказваць пра фільм «Шторм: палаючы ліст» сябрам і знаёмым, бо ў праекта «Кінаконг» няма такой буйной рэкламы, як у фільмаў у расійскамоўным дубляжы, і ён губляецца ў ценю такіх гігантаў як «Геашторм», «Матыльда», «Тор».

Падтрымайма беларускамоўныя паказы! Рабіце рэпост гэтага артыкула ў сацсетках.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?4

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія аператары прыдумалі, як можна абыходзіць абмежаванні безлімітаў1

Літоўскі інтэлектуал: Беларусы любяць свабоду не толькі на словах, але і на справе10

У Салігорскім раёне мужчына два разы пагражаў узарваць вышку за кепскі інтэрнэт3

Паветраныя сілы Украіны збілі дзве расійскія ракеты «Кінжал», якія ляцелі на Львоў

Стала вядома, дзе цяпер будзе жыць янот, якога прывезлі ў Беларусь у кантэйнеры з машынамі10

Жыхарку Гомеля кінулі ў калонію па шасці крыміналках за каментары ў тэлеграме3

У Сербіі здымаюць фільм па «Альпійскай баладзе» Васіля Быкава3

У гомельскай карціннай галерэі разрэкламавалі мерапрыемства з нагоды Дня святога Валянціна. А пасля спалохаліся і адмянілі1

Калеснікава расказала, у чыёй кватэры і як яна цяпер жыве11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?4

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць