Культура

Гісторык Аляксандр Смалянчук уганараваны сумеснай прэміяй дзвюх польска-літоўскіх арганізацый

Прэміяй за заслугі ў галіне гісторыі і захавання гістарычнай памяці, заснаванай Форумам супрацоўніцтва і дыялогу Польшча — Літва і польска-літоўскага Форуму дыялогу і супрацоўніцтва імя Ежы Гедройця ўганараваны беларускі гісторык прафесар Аляксандр Смалянчук, паведамляе «Позірк».

Уручэнне прэміі Аляксандру Смаленчуку (злева). Фота: прэс-служба НАУ

У сваім выступе на ўрачыстай цырымоніі ўручэння прэміі ў музеі «Каралеўскія Лазенкі» ў Варшаве Смалянчук адзначыў, што трактуе атрыманую ім узнагароду як «прызнанне працы ўсіх беларускіх гісторыкаў, вымушаных пакінуць сваю краіну, у якой цяпер няма свабоды навуковых даследаванняў у галіне гуманітарных і грамадскіх навук, а іх удзельнікам пагражаюць рэпрэсіі».

На цырымоніі выступіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка. Ён адзначыў, што сёлета прэмія ўпершыню «пашыраная на прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі».

«Ваша праца па вяртанні праўдзівай гісторыі — падмурак нашай годнасці. Ваша ўзнагарода — знак таго, што Беларусь — Еўропа, і Еўропа гэта прызнае, не жадаючы новай «жалезнай заслоны» па лініі Буга», — адзначыў Латушка, звяртаючыся да лаўрэата.

Смалянчук — доктар гістарычных навук, прафесар. Даследуе агульную гісторыю Беларусі, Літвы і Польшчы. Працуе ў Інстытуце славістыкі Польскай акадэміі навук.

Цырымонія ўручэння прэмій форуму супрацоўніцтва і дыялогу Польшча — Літва і Форуму дыялогу і супрацоўніцтва імя Ежы Гедройця з’яўляецца адным з найважнейшых мерапрыемстваў, прысвечаных пабудове дыялогу, узаемаразумення і супрацоўніцтва паміж Польшчай і Літвой, а таксама народамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты пакліч мяне. Пазаві». Naviband прэзентаваў песню да Дня закаханых на класічны верш беларускай літаратуры3

«Змена рэжыму неабходная, але не толькі таму, што мы хочам быць свабоднымі». Рэза Пехлеві заклікаў ЗША нанесці ваенны ўдар па іранскім рэжыме6

Белы дом апублікаваў валянцінку з Грэнландыяй6

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком4

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць