Грамадства22

На волю выйшаў Сяргей Франчук — стрыечны брат Вадзіма Кабанчука

На волю выйшаў Сяргей Франчук — стрыечны брат прадстаўніка АПК па абароне Вадзіма Кабанчука і былога замкамандзіра Палка Каліноўскага, піша Dissidentby.

Сяргей быў затрыманы 9 жніўня 2022 года. У гэты дзень пяць чалавек з мінскага АМАПу ўварваліся ў кватэру, ударылі яго пісталетам па галаве і арыштавалі.

28 красавіка 2023 года мужчыну асудзілі на 3 гады зняволення, а ў ліпені распачалі новую справу і дадалі яшчэ паўгода зняволення.

10 студзеня 2025 года адбыўся яшчэ адзін суд па новым артыкуле, у выніку чаго да тэрміну дадалі чарговыя паўгода зняволення.

Сяргей цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю 20 студзеня 2026 года. Ён ужо пакінуў Беларусь і знаходзіцца ў бяспецы.

Каментары2

  • імя
    12.02.2026
    Кабанчук зрабіў усё каб Верамейчыка не пусцілі назад ва Украіну

    такія у нас прадстаўнкі
  • Не браші.
    12.02.2026
    імя,
    Не браші! Кожны сам адказвае за сваю асабістую бяспеку, перш на перш. І калі чалавек паклаў на гэта, то ніхто яму ў гэтым не памошнік. Не трэба было Верамейчыку званіць на кожным куту дзе ён знаходзіцца, не трэба было выкарыстоўваць рускій ТЕЛЕГРАМ для сувязі, не трэба было блытацца з нейкімі незразумелымі перакладчыцамі з вьетнамскага пры жывой жонцы і не трэба было выбіраць краіну з якой ў лукі прамыя вайсковыя і бізнэс адносіны. Сам сябе загнаў у пастку.
    Найшлі зараз вінаватага - Кабанчука. А чаму не Зеленскага ці Буданава?

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Хокан VIII афіцыйна стаў каралём Нарвегіі

Джона Коўла ўзнагародзілі прэміяй імя Паліткоўскай за вызваленне беларускіх палітвязняў3

«У адной краіне ёсць усё, гэта нават несправядліва». Беларуска жыве некалькі год у Чылі і кажа, што там рай на зямлі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі25

У Пецярбургу ўчора ўзарвалі вайскоўца з верталётнага палка, які Украіна абвінавачвала ў ваенных злачынствах9

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць