Эканоміка

Чаму апошнім часам так трасе даляр і золата?

За першы месяц 2026 года курс беларускага рубля адносна даляра ЗША вагаўся ад 2,8 да 2,95 рубля. Яшчэ больш у студзені вагалася цана золата — ад 4353 да 5562 даляраў за унцыю. Экспертка BEROC Настасся Лузгіна тлумачыць, чаму так адбываецца.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ваганні курсу даляра адбываюцца не толькі адносна беларускага рубля, але і ў дачыненні да сусветных валют. Прычына ў знешніх фактарах. Па словах Лузгіной, уплывае адразу шэраг геапалітычных момантаў — напрыклад, узаемаадносіны ЗША з Іранам і Венесуэлай.

«Акрамя гэтага, на мінулым тыдні адбылася яшчэ адна важная падзея — Трамп прапанаваў прызначыць новага кіраўніка Федэральнай рэзервовай сістэмы (ФРС). Гэта хутчэй пазітыўна адбілася на даляры, паколькі ў Трампа былі супярэчнасці з ранейшым кіраўніком ФРС, што не дадавала ўстойлівасці амерыканскай валюце», — лічыць эксперт.

На курс беларускага рубля да даляра ўплывае яшчэ і рэгіянальны фактар. Так, расійскі рубель у апошні месяц таксама значна вагаўся ў межах 74—80 рублёў за даляр. Прычына таму — перамовы па вайне ва Украіне.

«Расійскі рубель, хоць ужо і больш стрымана, але ўсё ж рэагуе на перамовы. Таксама важным фактарам застаюцца эканамічныя аспекты: паступленні ад экспарту, а таксама прыход падатковага перыяду — апошняе кароткатэрмінова ўмацавала расійскі рубель да замежных валют на мінулым тыдні», — адзначае эксперт.

Гаворачы пра сітуацыю ў цэлым, Лузгіна адзначае, што ў апошнія тыдні мы назіраем кан'юнктурныя ваганні, якія носяць кароткатэрміновы характар.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Бегчы ў абменнік не варта?

Ваганні даляра, адзначае Лузгіна, носяць кароткатэрміновы характар.

«Паколькі курс беларускага рубля вагаецца ў абодва бакі да даляра, але застаецца стабільным да кошыка валют, гэта азначае, што курсавыя ваганні выкліканыя не доўгатэрміновымі зменамі, а уздзеяннем геапалітычных фактараў альбо уплывам, выкліканым кароткатэрміновымі рэакцыямі рынкаў», — тлумачыць эксперт.

Лузгіна яшчэ раз падкрэслівае, што курсавыя ваганні ў Беларусі — гэта ў першую чаргу вынік знешніх фактараў, а не ўнутраных.

«Мы не можам казаць, што цяпер адбываецца нейкі ціск на валютным рынку Беларусі», — адзначае эканаміст.

Золата трасе нашмат круцей за курсы валют

Што тычыцца цаны на золата, то шмат у чым такія паводзіны рынку таксама звязаны з геапалітычнымі працэсамі.

«У сітуацыі нестабільнасці інвестары імкнуцца ўкладваць хоць бы частку сваіх сродкаў у надзейныя актывы, да якіх адносіцца золата. Калі ж у свеце адбываецца пэўная стабілізацыя, то попыт на золата можа зніжацца і адпаведна будзе рэагаваць і кошт», — адзначае Лузгіна.

Пры гэтым эксперт лічыць, што, нягледзячы на рух у бок дээскалацыі, у бліжэйшы час захаваецца перыяд валацільнасці.

А на курс беларускага рубля, акрамя вышэйпералічаных фактараў, могуць паўплываць вынікі пасяджэння Цэнтрабанка РФ, на якім будуць вырашаць, пераглядаць працэнтныя стаўкі ці не.

«Калі, напрыклад, стаўкі знізяць, то расейскі рубель можа патаннець, а беларускі будзе паўтараць яго траекторыю».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць