Культура

Як чужыя рэчы ў хаце

Што важней — уцяпліць будынкі ці захаваць архітэктурную спадчыну. Піша архітэктар Iгар Байцоў.

Сёньня ў нас пануе такое стаўленьне да ўсяго, што захавалася з раней пабудаванага, як да нейкiх чужых ужываных некаштоўных рэчаў у хаце — пакiнутых пажыткаў раптоўна зьехаўшых папярэднiх жыхароў. У пераважнай большасьцi з тых, хто мяняе аблiчча беларускiх гарадоў, як i ў наiўных навасёлаў, гэтыя «чужыя рэчы» не выклiкаюць нiякiх прыемных успамiнаў i асацыяцый, не нясуць у сабе нiякай станоўчай сымболiкi. Таму наяўныя пабудовы са спакойнай душою зьнiшчаюць, замяняючы на новыя — ужо свае. Калi ж час зьнiшчыць яшчэ не надышоў, то iх перарабляюць цi хоць бы перафарбоўваюць, зьмяняючы iх аблiчча на новы лад. Яскравых прыкладаў таму процьма. Вось толькi адзiн зь iх.

Дом, якому не пашанцавала

Вулiцу Ўльянаўскую ў Менску ўпрыгожвае вялiкi жылы дом №4. Гэты дом выдатнай архiтэктуры пабудаваны перад вайною паводле праекту дойлiда Р.Столера. Эфэктна разьмешчаны на пагорку, ён цешыў вока i агульнай кампазыцыяй аб’ёмаў, i майстэрскай дэталiроўкай фасадаў, i ўдалай, нестандартнай афарбоўкай з ружовым адценьнем. Гэта была безумоўная архiтэктурная адметнасьць усёй прылеглай часткi Менску — адзiн зь яскравых складнiкаў «Гораду Сонца» Артура Клiнава.

Але дому №4 не пашанцавала. У красавiку гэтага году я лiтаральна здранцьвеў, калi ўбачыў, што на яго галоўны фасад пачалi ляпiць пенаполiстырольныя плiты цеплаiзаляцыi, хаваючы пад iмi рустоўкi, каштоўныя дэталi i фактуры, зьнiшчаючы высакаякаснае архiтэктурнае аблiчча. Не хацелася верыць уласным вачам. Як магло такое адбыцца? Праз пэўны час работы прыпынiлiся, i большая частка галоўнага фасаду пакуль што застаецца ў некранутым выглядзе. Фатаздымкi ў газэце ня ў стане перадаць усёй прыгажосьці будынку i катастрафiчнасьць шкоды, якую яму пачалi наносіць. Гэта трэба бачыць на свае вочы.

Мне ўдалося дазнацца, што дом №4 чамусьцi не знаходзiцца ў сьпiсе гiстарычна‑культурных каштоўнасьцяў, а ўцяпленьне фасадаў вядзецца паводле праекту ААТ «Белкомплекспраект», ня ўзгодненым у Камiтэце архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Менгарвыканкаму, хоць гэта i патрабуецца. У дадзеным выпадку вiдавочна для многiх, што адбываецца яўны акт вандалiзму, але яшчэ ёсьць магчымасьць вярнуць галоўныя фасады да першапачатковага выгляду. Зусiм няцяжка занесьцi гэты будынак у сьпiс гiстарычна‑культурных каштоўнасьцяў. Хацелася б, каб гэты крок у цывiлiзаваным кiрунку адбыўся. Але гэты выпадак — не адзiнкавае здарэньне.

Спадчына i энэргазьбераганьне

У краiне распачатая i актыўна ажыцьцяўляецца вельмi важная праграма па энэргазьбераганьнi. Але нарматыўная база i практыка яе ажыцьцяўленьня надта недасканалыя ў адносiнах да архiтэктурнай спадчыны, нават i той яе невялiкай часткi, што ўвайшла ў афiцыйны сьпiс гiстарычна‑культурных каштоўнасьцяў.

Чытаем будаўнiчыя нормы па рамонце, рэканструкцыi i рэстаўрацыi жылых i грамадзкiх будынкаў БНБ 1.04.02‑02, пункт 5.34. У iм гаворыцца: «Для будынкаў, што маюць высакаякасную даўгавечную аддзелку або высакаякасны ляпны дэкор на фасадах, вонкавую цеплавую iзаляцыю дапускаецца не выконваць». Фармулёўка двухсэнсоўная. Тым, хто абыякава ставiцца да архiтэктурнай спадчыны, яна, па сутнасьцi, дазваляе гэтую iзаляцыю выконваць на ўсiх будынках, нават гiстарычна‑культурных каштоўнасьцях, бо нарматыўны дакумэнт датычыць i рэстаўрацыi. Каб уратаваць архiтэктурнае аблiчча будынку ад зьнявечаньня ў такiх умовах, у кожным выпадку нехта павiнен з сваёй iнiцыятывы стаць яго абаронцам. Але ў дадзеным выпадку нават сярод архiтэктараў такiх абаронцаў не знайшлося анi ў праектнай арганiзацыi ААТ «Белкомплекспраект», анi ў архiтэктурнай службе Ленiнскага раёну, якая ўзгаднiла праект, анi ў экспэртызе, якая дала пра яго станоўчае заключэньне. Не знаходзiцца iх i ў многiх iншых падобных выпадках па ўсёй краiне.

Каштоўнасцi бяз шыльдачак

Ня многiя ў нас пакуль што разумеюць, што архітэктурная спадчына — гэта ня толькi дамы з ахоўнымi шыльдачкамi «гiстарычна‑культурная каштоўнасьць» на фасадзе. Намнога большы масiў рукатворнага асяродзьдзя годны пашаны i патрабуе яе. На практыцы ж стала «культурнай нормай» зьняважлівае стаўленьне да ўсяго зробленага раней. Гэта вядзе да культурна‑эстэтычнай дэградацыi асяродзьдзя i штурхае народ да гiстарычнага бяспамяцтва.

Неакрэсьленая фармулёўка

Калi прыгледзецца, няцяжка ўбачыць, што i ахоўныя шыльдачкi недастаткова бароняць ад скажэньня гiстарычнага аблiчча. Яны паведамляюць, што «прычыненьне шкоды караецца па законе», але на самай справе на будынках, якiя фармальна знаходзяцца пад аховай, зьяўляецца ўсё болей i болей антыгiстарычных зьмяненьняў: выкарыстоўваецца мэталадахоўка, плястыкавыя вокны, сучасныя вадасьцёкавыя трубы, не адпаведныя гiстарычнаму выгляду казыркi, ганкi, аблiцоўкi i колеры афарбоўкi. Усё гэта адбываецца i пры наяўнасьцi навуковых кiраўнiкоў, прызначаных на такiя аб’екты.

Упраўленьне па ахове гiстарычна‑культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры дэманструе няздольнасьць супрацьстаяць гэтай стыхiйнай зьяве. Думаецца, тут вялiкую шкоду прыносiць тое, што ў Законе Рэспублiкi Беларусі «Аб ахове гiстарычна‑культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» не вызначана, што ж канкрэтна прычыненьнем шкоды трэба лiчыць. Мноству людзей не прыйдзе да галавы, напрыклад, што прыхарошваньне старой пабудовы сучаснымi моднымi матэрыяламi — нешта дрэннае i «караецца па законе». Для iх паняцьце «прычыненьне шкоды» абмяжоўваецца фiзычнымi пашкоджаньнямi накшталт адбiтага кавалку цэглы цi падрапанага тынку. Таму i Закон наш гэты, i iншыя нарматыўныя дакумэнты па згаданых пытаньнях, i тэкст на ахоўных шыльдачках патрабуюць удасканаленьня.

Праектоўшчыкi i дойлiды

Двухсэнсоўнасьць i неакрэсьленасьць фармулёвак прававых дакумэнтаў дазваляе тым, хто не шануе нашай спадчыны, удзельнiчаць у яе разбурэньнi i зьнявечаньнi, але i дае магчымасьць тым, хто разумее i адчувае яе каштоўнасьць, а такiя яшчэ ёсьць, усё ж гэтую спадчыну абараняць i зьберагаць, хоць i зь вялiкiмi цяжкасьцямi. На жаль, такую магчымасьць выкарастоўваюць далёка ня ўсе. У якiя рукi трапяць наступныя падобныя аб’екты? Да адданых справе дойлiдаў — годных нашчадкаў нашай спадчыны, цi да абыякавых праек¬тоўшчыкаў? Лёс гуляе з нашай спадчынай у лятарэю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?12

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV двойчы тэлефанаваў у банк, яму не верылі і клалі слухаўку4

Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў7

«Ужыў у сацсетках слова «калхазан». За што маглі асудзіць былога маладафронтаўца Яўгена Скочку3

Учора ў Бабруйскім раёне назіраўся буйны пылавы віхор ВІДЭА2

Расійскія вярбоўшчыкі завабліваюць на вайну вакансіямі ў Беларусі13

У Гомелі 9‑гадовыя хлопчыкі вырашылі праверыць, як гарыць антысептык. Адзін з іх шпіталізаваны3

«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі11

«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы1

Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?12

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць