Свет44

Латвія: выпускнікі школ будуць здаваць экзамены толькі па-латышску

У Латвіі выпускнікі школ 9-х і 12-х класаў будуць здаваць экзамены толькі на латышскай мове. Змены закрануць і школы нацыянальных меншасцяў, у тым ліку рускамоўных. Выключэнне складаюць экзамены па моўных прадметах. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Міністэрства адукацыі Латвіі.

Да гэтага часу вучні 9-га класа маглі выбіраць, на якой мове атрымліваць экзаменацыйныя матэрыялы і пісаць адказы. У 12-м класе экзаменацыйныя матэрыялы падаваліся толькі на латышскай, аднак адказ можна было даваць на нацыянальнай мове.

У Мінадукацыі Латвіі таксама лічаць, што поўны пераход да здачы экзаменаў на латышскай мове дазволіць школьнікам больш эфектыўна вучыцца ў прафесійных навучальных установах і інтэгравацца на рынку працы.

Зараз у Латвіі пражывае каля двух мільёнаў насельніцтва, каля 40% з якіх лічаць рускую сваёй роднай мовай. Адзінай дзяржаўнай мовай краіны з'яўляецца латышская. Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі Латвіі, з 2009 па 2016 год доля школьнікаў, якія жадаюць здаваць экзамен на нацыянальнай мове, скарацілася з 40 да 15%.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла12

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы9

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

МЗС Ірана: Сустрэча з ЗША не плануецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла12

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць