Грамадства

У каталіцкай Польшчы забароны на «Код да Вінчы» няма

У Польшчы, дзе каталікамі сябе лічаць 97% грамадзянаў, каталіцкая царква хаця і непрыхільна паставілася да фільму «Код да Вінчы», аднак не выступіла з афіцыйным пратэстам супраць паказу стужкі. Некаторыя прадстаўнікі царквы наадварот лічаць, што фільм паводле кніжкі Дэна Браўна – гэта шанец для царквы прыцягнуць вернікаў.

Сёньня ў Польшчы прэм’ера фільму «Код да Вінчы» – залі сталічных кінатэатраў перапоўненыя. Аднак, ніхто з тых, хто ідзе ў кіно ня кажа, што ён – не каталік ці перастаў быць каталіком пасьля прагляду фільму.

(Глядач: ) «Я вельмі крытычна падышоў да гэтага фільму, але гэта ўсё ж такі толькі фільм».

Каталіцкая царква непрыхільна паставіліся да «Коду да Вінчы». Біскупы назвалі фільм, таксама як і кнігу Дэна Браўна, «маніпуляцыяй» і «перакручваньнем гістарычных фактаў», аднак наўпрост царква не заклікала да байкоту фільму.

Між тым цікава, што кіраўніцтва польскай філіі рэлігійнай арганізацыі «Opus Dei», а ў кнізе Дэна Браўна ёй надаецца значная роля, заяўляе, што спрэчкі вакол кнігі і фільму выклікалі вялізную зацікаўленасьць палякаў да «Opus Dei».

«Гэта стварае добрую нагоду дзеля таго, каб расказаць праўду пра царкву. Спадзяюся, што пад уплывам прапаганды «Коду да Вінчы» шмат хто захоча дакладна разабрацца ў каталіцкай дактрыне», – заявіў прадстаўнік «Opus Dei» Эрхард Гасда.

Публіцыст Анджэй Садоўскі падсумоўвае:

(Садоўскі: ) «Гэта бясплатная рэкляма. Прадусары фільму хочуць менавіта гэтага – як мага больш забаронаў і байкотаў, якія, насамрэч, маюць адваротны эфэкт – прыцягваюць людзей у кінатэатры і даюць ім магчымасьць зарабіць больш грошай».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве раптам з'явілася магіла балерыны Плісецкай і кампазітара Шчадрына, хоць самі яны яе не хацелі8

Загінуў малады польскі дэпутат — адзін з самых папулярных у сацсетках8

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку2

Зяленскі прыляцеў на перамовы ў Азербайджан — AFP2

У Варшаве ўлады вырашылі адстраляць дзікоў, якія непамерна распладзіліся ў горадзе. Аднак людзі пратэстуюць17

Нетаньяху паведаміў, што захварэў на рак, але вылечыўся

У Сэндайскім скверы ў Мінску зацвіла сакура ФОТАФАКТ

У Гомелі мужчына пабіў каля царквы бацюшку2

«Веру, што сілавікі могуць інакш». Наста Лойка расказала пра зняволенне, ГУБАЗіК і стакгольмскі сіндром26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць