Спорт55

Гары Каспараў вяртаецца ў вялікія шахматы

Арганізатары шахматнай серыі Grand Chess Tour абвясцілі аб тым, што ўдзельнікам амерыканскага турніру ў Сэнт-Луісе па хуткіх шахматах і бліцы стане 13-ы чэмпіён свету Гары Каспараў, які аднаўляе дзеля гэтага сваю шахматную кар'еру, піша ВВС.

Getty

У 2005 годзе Гары Каспараў абвясціў, што сыходзіць з вялікіх шахмат, і з тых часоў прымаў удзел толькі ў выставачных спаборніцтвах. Акрамя таго, да 2010 года ён працаваў асабістым трэнерам нарвежскага гросмайстра Магнуса Карлсэна, найлепшага шахматыста свету апошняга дзесяцігоддзя.

Каспараў атрымаў адну з чатырох wild-card турніру ў Сэнт-Луісе, дзе таксама будуць удзельнічаць цяперашні другі нумар у шахматным рэйтынгу Хікару Накамура, а таксама Сяргей Каракін і Вішванатан Ананд.

«Падобнае, што я павышу сярэдні ўзрост удзельнікаў турніру і паніжу сярэдні рэйтынг!» — напісаў з гэтай нагоды ў сваім твітары сам Гары Каспараў, у якога ў дадзены момант афіцыйны рэйтынг наогул адсутнічае.

Гары Каспараў стаў чэмпіёнам свету па шахматах у 1985 годзе, перамогшы ў гістарычным матчы Анатоля Карпава. З тых часоў да 2006 года ён аднаасобна узначальваў рэйтынг ФІДЭ. Яго рэкордны рэйтынг у 2851 бал, устаноўлены ў 1999 годзе, быў пабіты толькі ў 2013 годзе Магнусам Карлсэнам.

Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры Каспараў заявіў аб неабходнасці актыўнага супрацьдзеяньня палітычнаму рэжыму Уладзіміра Пуціна. У якасці апазіцыйнага палітыка Гары Каспараў браў удзел у стварэнні шэрагу рухаў і арганізацый, у прыватнасці Аб'яднанага грамадзянскага фронту і руху «Салідарнасць».

У кастрычніку 2012 года Каспараў быў абраны ў Каардынацыйную раду расійскай апазіцыі.

У 2013 годзе Гары Каспараў назаўсёды пакінуў Расію, заявіўшы, што зрабіў гэта з-за боязі пераследу з боку ўладаў. Ён пастаянна жыве ў Нью-Ёрку, а таксама мае дом у Харватыі, грамадзянства якой ён атрымаў ў 2014 годзе.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры29

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю1

Ці сапраўды карычневыя яйкі больш карысныя за белыя?2

Самы дарагі дом у сакавіку набылі ў элітным пасёлку пад Мінскам1

Трамп на сустрэчы з Рутэ паставіць пытанне пра выхад ЗША з НАТА21

Магілёў — горад красовак, а Брэст — сталіца «леапарда». «Мегатоп» склаў абутковую карту Беларусі3

Амерыканскую дэлегацыю на перамовах з Іранам узначаліць Джэй Дзі Вэнс2

«Зло і вар’яцтва». MAGA-актывісты сталі патрабаваць адстаўкі Трампа за здраду ідэі «Амерыка перш за ўсё»16

«Папярэднічаў працяглы канфлікт». Следчыя расказалі падрабязнасці пра забойства падлетка ў гомельскім каледжы3

Адну з мінскіх паліклінік затапіла гарачай вадой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры29

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць