Грамадства44

Алесь Чахольскі дамогся адмены штрафу за мітынг у Курапатах

Алесю Чахольскаму з КХП БНФ адмянілі штраф у 30 базавых велічынь, які Фрунзенскі раённы суд вынес актывісту за мітынг у Курапатах 3 сакавіка. Рашэньне адмяніць штраф і перадаць справу на новы разгляд у той жа Фрунзенскі раённы суд 13 чэрвеня вынес судзьдзя Менскага гарсуду Алег Зямцоў.

«Падчас разгляду маёй справы ў Фрунзенскім раённым судзе было шмат працэсуальных парушэньняў, на іх я ўказаў падчас разгляду скаргі. Для мяне нечакана, што судзьдзя прыслухаўся да маіх довадаў, хоць не выключаю, што новы разгляд справы дасьць іншы вынік, але і тое добра», — сказаў у камэнтары для Свабоды Алесь Чахольскі.

3 сакавіка побач з Курапатамі адбыўся мітынг з нагоды рашэньня фірмы- забудоўніка адмовіцца ад узьвядзеньня тут офіснага будынку. Пазьней шмат каго з удзельнікаў пратэставага лягера і тых, хто прыехаў на мітынг, пакаралі штрафамі, лідэраў абароны Зьмітра Дашкевіча і Сяргея Пальчэўскага арыштавалі. Актывіст КХП БНФ Алесь Чахольскі — адзін з тых, хто аспрэчыў пастанову раённага суду адносна акцыі ў Курапатах у менскім гарадзкім судзе.

У лютым Алесь Чахольскі быў першым, хто паведаміў Свабодзе, што побач з Курапатамі пачалася будоўля офіснага цэнтру. Неўзабаве да асьвятленьня падзей вакол будоўлі каля Курапатаў падключыліся іншыя СМІ, пачаліся стыхійныя акцыі пратэсту грамадзкіх актывістаў і простых грамадзянаў, побач з будоўляй узьнік лягер абаронцаў Курапат. 2 сакавіка стала вядома, што будоўля офіснага цэнтру прыпыняецца, празь дзень забудоўнікі ўвогуле адмовіліся ад будоўлі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

У крамах з'явілася рэдкая для беларусаў садавіна — ад 40 рублёў

Спецслужбы атрымалі доступ да перапіскі ў Signal, хоць сама праграма ўжо была выдаленая. Тое самае магло быць і з ТГ. Як так і як засцерагчыся?2

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем41

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць