Спорт4747

Беларусь прайграла пяты матч запар на чэмпіянаце свету па хакеі

Зборная Беларусі пацярпела пятую паразу на чэмпіянаце свету па хакеі. У пятніцу наша зборная прайграла па булітах гаспадарам спаборніцтваў зборнай Францыі з лікам 3:4 (0:1, 2:1, 1:1, 0:1).

Reuters.com

Падапечныя Дэйва Льюіса прайгравалі 0:2, здолелі выйсці наперад 3:2, але не утрымаліся і прапусцілі шайбу ў другой палове трэцяга перыяда — 3:3. Затым быў авертайм і буліты, паспяхова пачатыя, але ў выніку прайграныя.

Нягледзячы на гэта адзін бал Беларусь заваявала.

У чатырох матчах перад гэтым беларусы пацярпелі паразы: Фінляндыя, 2:3; Чэхія, 1:6; Канада, 0:6; Швейцарыя, 0:3.

Канада — 12 (4 гульні), Чэхія — 10 (5), Швейцарыя — 9 (4), Нарвегія — 7 (4), Фінляндыя — 7 (4), Францыя — 7 (5), Беларусь — 1 (5), Славенія — 1 (5).

У суботу Беларусь згуляе са Славеніяй (17:15), а ў аўторак — з Нарвегіяй (13:15).

Славенцы сёння без варыянтаў прайгралі Чэхіі — 1:5.

Але выглядае, што матч са славенцамі стане самым галоўным, гэта будзе бітва за права застацца ў эліце. Параза адпраўляе нас ў ніжэйшы дывізіён

Таксама менавіта Славеніі на мінскім перадалімпійскім турніры беларусы саступілі пуцёўку на Алімпіяду-2018 у Рэспубліку Карэя. 

Беларусы ў пяці мятчах забілі найменшую колькасць шайбаў 6 (менш толькі ў Італіі ў суседняй групе — 5), у славенцаў — 10 забітых, але альпійцы прапусцілі 27, тады як мы 22.

***

Год таму Беларусь на ЧС заняла 12-е месца (з 16 камандаў). Але перад гэтым — у 2014 і 2015 гадах — двойчы выходзіла ў 1/4 фіналу. У эліце Беларусь пастаянна выступае ад 2005 года

Каментары47

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць