Свет11

У Турцыі звольненыя 4000 дзяржслужачых і забароненае шоу аб спатканнях

Амаль 4000 дзяржслужачых былі звольненыя ў Турцыі ў суботу ў ходзе чарговага раўнда чыстак, якія рушылі за спробай ваеннага перавароту супраць прэзідэнта Эрдагана ў ліпені 2016 года, піша ВВС.

Згодна з указам, апублікаваным у дзяржаўнай газеце T. C. Resmi Gazete, сваіх пасадаў пазбаўленыя 1127 супрацоўнікаў міністэрства юстыцыі (у тым ліку турэмныя ахоўнікі), больш за тысячу вайскоўцаў, 484 работнікаў навуковай сферы, 201 супрацоўнік міністэрства па справах рэлігіі і іншыя служачыя — усяго 3974 чалавекі.

Усе яны пералічаныя ва ўказе пайменна.

Надзвычайнае становішча, уведзенае ў Турцыі пасля спробы дзяржаўнага перавароту, дазваляе ўводзіць новыя забароны.

У тым жа выпуску T. C. Resmi Gazete апублікаваны ўказ аб забароне папулярнага ў Турцыі тэлешоу аб спатканнях і вяселлях. «На радыё і тэлебачанні не можа быць дазволенае існаванне праграм, дзе людзей знаёмяць, каб знайсці ім пару», — гаворыцца ва ўказе.

Раніцай у суботу Турцыі заблакавалі Вікіпедыю. Раней адзін з карыстальнікаў інтэрнэт-энцыклапедыі адрэдагаваў артыкул пра Эрдагана, назваўшы яго дыктатарам. Хоць праўка была хутка выдаленая рэдактарамі, скрыншоты разышліся па сацыяльных сетках.

Улады Турцыі рэгулярна блакуюць доступ да розных інтэрнэт-сайтаў, у тым ліку Facebook, Twitter і YouTube.

Масавыя чысткі і арышты былі разгорнутыя ў Турцыі пасля таго, як частцы турэцкіх ваенных не ўдалося перахапіць уладу ў прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана, які кіруе краінай ужо 14 гадоў — спачатку як прэм'ер-міністр, а потым як прэзідэнт. З ліпеня мінулага года агулам было звольнена больш за 120 тысяч чалавек, больш за 40 тысяч былі арыштаваныя.

17 красавіка ў Турцыі прайшоў рэферэндум: большасць грамадзян выказаліся за пашырэнне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў і скасаванне пасады прэм'ер-міністра. Паводле даных Вышэйшай выбарчай рады Турцыі, «за» прагаласавалі 51,4% тых, хто прыйшоў на ўчасткі, супраць — 48,6%.

Міжнародныя назіральнікі з АБСЕ заяўлялі, што кампанія па правядзенні рэферэндуму не адпавядала міжнародным стандартам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?6

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Усе навіны →
Усе навіны

Сетка кавярняў выпусціла кубачкі пад Год беларускай жанчыны. Але абышлася без беларусак10

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць54

«Пахавальныя вянкі». Улады Гродна спыталі гараджан пра аркі на галоўнай вуліцы. Больш за 1000 каментароў — і амаль усе супраць9

У Мінску з'явяцца новыя правілы для шэрынгавых самакатаў і ровараў

Самая папулярная мадэль аўтамабіля «Белджы» будзе мадэрнізаваная

У расійскім МЗС назвалі блакаванне беларускіх прапагандыстаў у ютубе «варварствам»11

Венгрыя і Расія ў канцы мінулага года ўзгаднілі 12 пунктаў далейшага збліжэння6

Назвалі імя магчымага стваральніка біткойна7

Беларуса затрымалі на Балі з наркотыкамі: яму пагражае пажыццёвае зняволенне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?6

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць