Свет77

Штаб Макрона стаў мішэнню для хакераў: зноў ГРУ?

Штаб фаварыта французскай прэзідэнцкай гонкі Эманюэля Макрона быў атакаваны шпіёнскай кібергрупай, якая звязана з Галоўным разведвальным упраўленнем Расіі (ГРУ), паведамляе Reuters.

Спецыяліст па кібербяспецы Файке Акбор (Feike Hacquebord) знайшоў доказы таго, што кібергрупа Pawn Storm атакавала электронную пошту кандыдата і спрабавала ўсталяваць на яго сайт шкоднасныя праграмы. Эксперт заўважыў, што гэтая атака вельмі падобная на атакі супраць штабу Хілары Клінтан і партыю Ангелы Меркель ХДС.

Pawn Storm стварыла чатыры фэйкавыя акаўнты для ажыццяўлення фішынгавых атак на макронаўскі рух «En Marche!» («Наперад!») з выкарыстаннем фэйкавых сервераў.

Пра першыя хакерскія атакі на каманду Эманюэля Макрона стала вядома яшчэ 13 лютага, калі генеральны сакратар «En Marche!» («Наперад!») Рышар Феран (Richard Ferrand) паведаміў, што рух стаў ахвярай «соцень і тысяч» хакерскіх атак з Расіі.

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў адмаўляе ўдзел Расіі ў гэтых атаках. Прадстаўнік французкага дзяржаўнага агенцтва кібербяспекі ANSSI пацвердзіў факт атакі, але не можа афіцыйна сцвярджаць, што за атакай стаіць менавіта Pawn Storm і Расія.

Pawn Storm — адна з найстарэйшых хакерскіх груповак, вядомая таксама пад імёнамі APT 28, Fancy Bear, Sofancy і Strontium. Амерыканскія кампаніі, якія працуюць у галіне інфармацыйнай бяспекі (CrowdStrike, Dell SecureWorks, FireEye і ThreatConnect) звязваюць гэтую хакерскую групу з расійскім урадам і Галоўным разведвальным упраўленнем.

7 мая адбудзецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі, дзе ліберал і цэнтрыст Эманюэль Макрон, які актыўна крытыкуе знешнюю палітыку Расіі, будзе змагацца за пасаду прэзідэнта супраць Марын Лё Пэн, якая брала крэдыты ў расійскіх банках і займала ў асноўных пытаннях пракрамлёўскую пазіцыю. 

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць