Меркаванні2222

Зноў пра старыя граблі

23 ліпеня Лукашэнка падпісаў закон «Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі». Праз правапіс няможна губляць тыя нешматлікія легальныя выдавецтвы, якія друкуюць беларускамоўную прадукцыю. У любым выпадку, кнігі, газэты ці сайты мы чытаем празь іх зьмест, а ня форму. Піша Зьміцер Панкавец.

23 ліпеня Лукашэнка падпісаў закон «Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі». 24 чэрвеня ён быў прыняты ў другім чытаньні палатай прадстаўнікоў. Зьмены, што прынясе гэты закон, мінімальныя — апроч прэзыдэнта зь вялікай літары ды пашырэньня аканьня ў словах іншамоўнага паходжаньня і ўзгадаць няма чаго.

Вось толькі фішка ў тым, што ад 1 верасьня 2010 году пісаць на новых правілах абавяжуць усіх. Вольніца для карыстальнікаў «тарашкевіцы» скончылася. Цяпер за памякчэньне зычных на пісьме выдаўцоў друкаванай прадукцыі будуць караць. Канечне, абсурд поўны.

Але ў нас часта так. Ці не абсурдна тое, што закон аб мове прымалі тыя людзі, якія ёй не карыстаюцца ў штодзённым жыцьці? Ці не абсурдна, што вядучыя мовазнаўцы краіны не былі датычныя да прыняцьця гэтага дакумэнту?

Тым ня менш, закон спарадзіў рэакцыю. Ужо летась загучала пытаньне: а ці варта так трымацца за «тарашкевіцу»? Допісы ў блогах, артыкулы ў газэтах на тэму правапісу выклікалі жывую дыскусію. Прыхільнікі «тарашкевіцы» адразу пачыналі абвінавачваць сваіх апанэнтаў у «здрадзе». Ну а прыхільнікі «наркамаўкі» таксама не заставіліся ўбаку, кажучы на сваіх апанэнтаў, што тыя «страшна далёкія ад народу». Беларусы сварыліся зь беларусамі. А за што? Мова нас павінна аб’ядноўваць, а выходзіць зусім наадварот.

У інтэрнэце носьбіты мовы выкарыстоўваюць абодва правапісы. Каб пераканацца ў гэтым, варта толькі зьвярнуцца да паслугаў пошукавіка google. Мы маем у выніку: 390 тысяч спасылак на запыт «ёсьць» і 396 тысяч на «ёсць», 396 тысяч на слова «сёньня» і 415 тысяч на «сёння». Поўны парытэт.

На афіцыйны правапіс у сваіх улётках перайшлі Дэмакратычныя сілы. Афіцыйны правапіс выкарыстоўвае і каталіцкая царква, яшчэ адзін аплот Беларушчыны. Гэта рэаліі.

Таму ня бачу драмы ад пераводу на афіцыйны правапіс тых газэтаў і сайтаў, якія выдаваліся на “тарашкевіцы”. Урэшце, «тарашкевіца» — гэта ўсяго толькі правапіс. Вымаўленьне ня мае да правапісаў ніякага дачыненьня. Мяккае «с» у слове «сьнег» вымаўляецца заўсёды незалежна ад правапісных традыцый.

Ужо не кажу пра блытаніну, якая непазьбежна ўзьнікае пры суіснаваньні двух варыянтаў беларускай мовы. Вучыўся я ў школе афіцыйнаму правапісу, і для мяне ён такі ж беларускі, які і кожны іншы.

На здаровы глузд, пераход на адзіны правапіс павінен спрыяць кансалідацыі беларусаў. Не драбіць іх яшчэ болей з надуманых прычын. Шкада толькі, што пераход гэты адбываецца ў такіх дзікіх умовах. Але як тое будзе — пабачым.

Лічу, што праз правапіс няможна губляць тыя нешматлікія легальныя выдавецтвы, якія друкуюць беларускамоўную прадукцыю. У любым выпадку, кнігі, газэты ці сайты мы чытаем празь іх зьмест, а ня форму.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі12

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі27

Пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў правялі 250 дзён у моры, а цяпер высадзяцца ў Тайландзе. Установы для дарослых рыхтуюцца8

Лоеўскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» тыкток праўладнага блогера2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі12

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць