Навука і тэхналогіі2222

Сенсацыя: астраномы знайшлі планеты, падобныя да Зямлі. На ўсіх з іх можа быць жыццё

Адна з планет, што круціцца вакол Trappist'а, мастацкае бачанне. Фота ESO

NASA 20 лютага абвясціла пра прэс-канферэнцыю, прысвечаную «адкрыццям па-за межамі Сонечнай сістэмы». Неадкладна з'явіліся канспіралагічныя тэорыі аб іншапланецянах. 22 лютага высветлілася, што ўсё ж справа не ў іншапланецянах. Астраномы знайшлі падобныя на Зямлю планеты, якія круцяцца вакол зоркі TRAPPIST-1 у сузор'і Вадалея. Прычым на ўсіх сямі планетах можа быць вада, піша Meduza.

Чырвоны карлік TRAPPIST-1 у сузор'і Вадалея размешчаны ў 39 светлавых гадах ад Сонца. У 2016 годзе астраномы пры дапамозе наземных тэлескопаў выявілі тры планеты, якія круцяцца вакол гэтай зоркі.

Пасля гэтага астраномы даследавалі TRAPPIST-1 пры дапамозе касмічнага тэлескопа «Спітцэр» і выявілі яшчэ чатыры планеты. На ўсіх з іх можа быць вада. «Гэта сапраўдны сюрпрыз», — заявіў бельгійскі астраном Мікель Жыён. Раней навукоўцы ўжо знаходзілі сістэмы з сямю планетамі, але ніколі яны не былі так падобныя на Зямлю.

Пра знойдзеныя планеты вядома не шмат. Як заявіў Мікель Жыён, «іх атмасфера можа быць падобная на атмасферу Зямлі або Венеры, а можа быць і зусім іншай». Навукоўцы ведаюць толькі прыблізныя памеры планет — планеты падобныя на Зямлю. Акрамя таго, вядома, як часта яны робяць адзін абарот вакол сваёй зоркі: ад паўтара да 20 дзён. Усе планеты знаходзяцца значна бліжэй да зоркі, чым у Сонечнай сістэме: калі TRAPPIST-1 змясціць на месца Сонца, то ўсе яе планеты апынуцца ўнутры арбіты Меркурыя. Планеты размешчаны так блізка, што з кожнай з іх можна ўбачыць суседнія, як Месяц з Зямлі.

NASA

У жніўні 2016 года астраномы абвясцілі, што знайшлі планету ля бліжэйшай да Зямлі зоркі. Планета называецца Проксіма b; яна круціцца вакол зоркі Проксіма Цэнтаўра, якая размешчана ў Альфа Цэнтаўра.

За ўвесь час даследавання навукоўцы пацвердзілі існаванне 3,4 тысячы планет па-за Сонечнай сістэмай. Іх агульная колькасць ацэньваецца ў 100-400 мільярдаў.

NASA адразу выпусціла маляўнічы постэр, што запрашае касмічных падарожнікаў адправіцца на TRAPPIST-1E, чацвёртую экзапланету.

Каментары22

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць