Культура55

Нашчадак Радзівілаў перадаў Нацыянальнаму мастацкаму музею на час частку сваёй калекцыі ФОТЫ

Выстава твораў з калекцыі князя Мацея Мікалая Радзівіла «Радзівілы: лёсы краіны і роду» адкрылася 15 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, перадаюць «Мінск-Навіны».

«Мы прывезлі і жывапісныя партрэты, і гравюры, і літаграфіі XIX стагоддзя, і медалі, ёсць два творы ткацтва — маката і слуцкі пояс, — распавядае куратар выставы — загадчыца аддзела старажытнабеларускага мастацтва Алена Карпенка. — Экспазіцыя носіць перш за ўсё пазнавальны характар, у ёй сабраны творы мастацтва рознага мастацкага ўзроўню. Многія партрэты ствараліся сябрамі сям'і ці прадстаўнікамі роду. Але вядома, што для Радзівілаў працавалі і буйныя мастакі. На выставе, напрыклад, прадстаўлены партрэт рукі Францыска Ксаверыя Лампі».

Экспанаты размешчаны ў храналагічным парадку, пры гэтым улічаныя сваяцкія сувязі княскага роду. Каб разабрацца ў іх, можна звярнуцца да генеалагічнага дрэва Радзівілаў, якое таксама прадстаўлена на выставе.

«Адзін з унікальных экспанатаў — пахавальны партрэт Караля Станіслава Радзівіла, — кажа куратар. — У свой час кожны саркафаг у крыпце касцёла Божага Цела ў Нясвіжы ўпрыгожваў падобны партрэт. Саркафагаў захавалася каля 70. Падобных партрэтаў на тэрыторыі Беларусі ўсяго два. Адзін у нас, а другі ў Слонімскім раённым краязнаўчым музеі, але ён адносіцца да роду Пацаў».

Творы з княжацкай калекцыі дапаўняюць кнігі з бібліятэкі Радзівілаў і дакументы, прадастаўленыя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і гістарычным архівам. Таксама на выставе можна ўбачыць партрэты з музейнага збору.

«Пастаянная экспазіцыя радзівілаўскіх партрэтаў існуе з моманту адкрыцця мастацкага музея, — тлумачыць Алена Карпенка. — Адразу іх было літаральна два-тры. Мы ўвесь час пашыралі калекцыю. У 2006-м адкрылі найбуйнейшую пастаянную экспазіцыю, куды ўвайшло каля 30 партрэтаў. Потым часова перадалі на экспанаванне 17 твораў у Нясвіжскі замак. Цяпер яны ўсе вярнуліся. Пасля закрыцця часовай выставы царкоўнага мастацтва «Свет нябесны на зямлі» радзівілаўскія партрэты вернуцца ў пастаянную экспазіцыю».

Князь Мацей Мікалай Радзівіл 27 лютага прыедзе ў Мінск, каб асабіста пазнаёміць наведвальнікаў Нацыянальнага мастацкага музея са сваёй калекцыяй твораў. У Мінску яе будуць дэманстраваць да 16 красавіка.

Каментары5

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць