Культура

Разбяруць па цаглінцы. Вырашаны лёс старажытнага касцёла ў Зембіне

У красавіку ў Зембіне ў Барысаўскім раёне абвалілася бакавая сцяна храма Узнясення Панны Марыі. Гэта апошні абʼект эпохі барока, пабудаваны на тэрыторыі Беларусі. «Мінская праўда» даведалася, што будзе далей.

Усе фота: «Мінская праўда»

Траса на Бягомль каля руін касцёла Узнясення Панны Марыі ў аграгарадку Зембін Барысаўскага раёна па-ранейшаму зачыненая. Каля храма ўсталявалі высокі плот і арганізавалі абʼезд па суседняй вуліцы. Якіх-небудзь работ па ліквідацыі надзвычайнага здарэння карэспандэнт не заўважыў. Ці будуць нейкія аднаўленчыя работы праводзіцца на месцы абрушэння, распавялі ў мясцовым выканкаме.

‒ Было праведзенае абследаванне тэхнічнага стану і эксплуатацыйнай прыдатнасці канструкцыі гісторыка-культурнай каштоўнасці 2-й катэгорыі «Руіны былога дамініканскага касцёла» ў аграгарадку Зембін. Згодна з ім існуе рэальная пагроза абвальвання франтона. Рэкамендуецца дэмантаваць франтон да ўзроўню карніза, папярэдне дэмантаваўшы скульптуру Панны Марыі, ‒ распавяла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама Іна Сайчык.

Па словах спецыялісткі, разбіраць каменны мур будуць уручную, па цаглінцы.

Цяпер Барысаўскі райвыканкам распрацоўвае праграму першачарговых супрацьаварыйных работ для забеспячэння максімальна магчымай захаванасці абʼекта. Усю гэтую працэдуру будзе суправаджаць навуковы кіраўнік, якога цяпер і падбіраюць.

Храм Узнясення Панны Марыі ў Зембіне са скульптурай Божай Маці на франтоне, якая цудам захавалася, — адзін з апошніх абʼектаў барока, пабудаваных на тэрыторыі Беларусі. Спецыялісты лічаць, што будынак быў узведзены ордэнам дамініканцаў на пачатку XVII стагоддзя. Першапачаткова пабудова была драўлянай, і ў ёй жылі дамініканскія манахі. На пачатку XVIII стагоддзя храм згарэў, пасля чаго яго пабудавалі ўжо цагляным.

Касцёл працягваў дзейнічаць да 1932 года, яго закрылі савецкія ўлады. З таго часу каталіцкі храм пуставаў і разбураўся.

У 2010 годзе барысаўскія ўлады хацелі знесці руіны касцёла, але валанцёры прадухілілі гэта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць