Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры33

Піва з палацу Сапегаў

Як вядома, гарадзенскае піва зьнікла, магчыма назаўжды, піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Горадня — далёкі ад ідэалу горад, як краіна нашая, ясна. Але пераяжджаць у іншы беларускі гарадзенцам звычайна ня хочацца… Пры жаданьні, кожная праходка можа быць цікавай. Адзін раз ты толькі заходзіш за браму Старога замку, як жанчына-вохраўка ў форме кажа, што а 18-й замыкае. І ты мусіш з каменнага мосту згары назіраць, як рачная землярыйка спрабуе паглыбляць рачное дно, бадай першы раз назіраеш менавіта ў горадзе. Тым часам з брамы выпускаюць купкамі апошніх наведнікаў, што заблукалі ў музэйных залях.

А на старым нёманскім мосьце гучна працуюць молаты, перакоўваюць яго на больш сучасны, шырэйшы, як заманулася мясцовай уладзе. Гэтым разам нечакана ціха, шкілет моста пакінуты ў спакою. Ад дажджу даводзіцца схавацца пад паветку наднёманскай карчмы. За суседнім сталом мажныя мужчыны з чырвонымі шчакамі, бутэлька гарэлкі і шчырая размова на вялікарускай мове. Паслухайце, ну чаму я павінен, каб піва папіць, ехаць у Беласток? Што, нельга хаця б нейк больш нэйтральна размаўляць: “фак”, “курва”, напрыклад? Трэба бліжэй да Эўропы быць!

У іх з пачуцьцём гумару ў парадку: так атрымалася, кажуць, руская душа разгарнулася… Ну, дык не перашкаджайце беларускай душы. А яны: дык мы ж самі такія ж, беларускія. Але ж гук зьменшылі, ясна. Праўда, гутарка раптам трапіла ў лінгвістычнае рэчышча: а ў мяне, кажа адзін, знаёмы прафэсар ёсьць, дык ён гаворыць, што прыгаворкі “…улі” і “…ля” гэта ня маты зусім, а толькі нейк там афарбаваныя словы, прыблізна так, здаецца…

Праз тры хвіліны, на жаль, кампанія павялічылася і галоўная дзяржаўная мова загучала над нёманскім берагам з новай моцай. Падыйшла афіцыянтка і прапанавала табе іншае месца. Сяджу цяпер гляджу на былы гарадзенскі піўзавод: год назад ён капітуляваў і здох, ня вытрымаўшы канкурэнцыі. Ганьба! Пяцьсот гадоў мінімум піва варылі гарадзенцы і раптам збанкрутаваць. Зь імем купца Кунца на вуснах, які перабудаваў палац Сапегаў у піўзавод, што здарылася, як вядома, у 1877 годзе. Паразіт!

Гэта ж трэба так гаспадарыць, каб не завабіць у горад са старымі піўнымі традыцыямі патрэбнага замежніка зь якасным гатункам піва. Легенду нават выдумляць ня трэба. Успомніць папросту караля Баторыя, выдрукаваць вытрымку з дакумэнту за 5 лістапада 1576-га, калі ён вызваліў гарадзкія саладоўні і піваварні ад падаткаў, якімі іх абклалі з нагоды ваенных разбурэньняў, учыненых Іванам Жахлівым. Ясна, што сам кароль віно болей любіў, але ж дбаў і пра бровары гарадзенскія.

Прыпамінаю карчму, калі піўзавод яшчэ ліпеў. Уявіць сабе: за сто мэтраў, ці хай, можа, за сто пяцьдзесят вараць піва, але тут яно не прадаецца. Грэбуюць. А можна выпіць сызранскага, талды-курганскага, якое каштуе нібы аўстралійскае ці мэксіканскае. Бізнэс, канешне, але ж і жлобства таксама. Як гаварыў мне па тэлефоне перад самай заслонай апошні дырэктар: гарадзенскае піва жывое, тэрмін захаваньня кароткі, але што гэта за піва, якое год можа захоўвацца ці два?.. А жывое ў нас любяць, можна было б у карчме бочку паставіць, ясна.

Мне цяпер падумалася: купец Кунц зьяўляўся тагачасным інвэстарам, будучы, як пішуць, аўстрыйскім грамадзянінам. Гэты інвэстар якраз і зрабіў, халера, з палацу бровар. Саветы пазьней вельмі залюбілі і ўдасканалілі гэтую справу. Яшчэ ў 1950-я былы палац меў выгляд помніка архітэктуры, сёньня гэта цагляны сарай, да якога наблізілася гаргара моста цераз Нёман, які ўзьнялі і пашырылі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць