Свет121121

Дырэктар Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў: Незалежнай Беларусі быць не можа

Пра немагчымасць існавання незалежнай Беларусі заявіў дырэктар Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў Леанід Рашэтнікаў.

Расійскі інстытут стратэгічных даследаванняў (РІСД, а па-расейску — РИСИ) заснаваны прэзідэнтам Расіі. Ён забяспечвае інфармацыяй Адміністрацыю прэзідэнта, Раду бяспекі і іншыя структуры ўлады Расіі.

Рашэтнікаў — генерал-лейтэнант, прыйшоў у РІСД са Службы замежнай выведкі.

«Сітуацыя вельмі для нас неспрыяльная, — сказаў Рашэтнікаў пра Беларусь. — Усё рухаецца па ўкраінскім сцэнары, ну можа быць з нейкімі нюансамі, але працэсы вельмі падобныя і, на жаль, не бачым працэсаў, якія ім супрацьстаяць. Вось гэтая лінія на як бы такое аддзяленне беларусаў ад расейцаў, вось гэта стварэнне такога плоту паміж беларусамі і расейцамі ў ідэалагічным, гістарычным, ідэйным плане, і нават ў нейкай ступені ў духоўным, яно відавочнае проста.

У першай зале [выставы, пра якую ідзе гаворка] была выстаўлена і цяпер там знаходзіцца газета «Праўда» за 1926 год. На першай старонцы пастанова аргбюро ЦК ВКП(б), і называлася гэтая пастанова «Пра стварэнне беларускай мовы» [мусіць, маецца на ўвазе пастанова ЦК КПБ 1926 года аб правядзенні ў Менску навуковай канферэнцыі аб рэформе беларускага правапісу — НН]. Разумееце? 1926 года. Гэтай мове, выходзіць, 90 гадоў. Вось гэтая бомба, якая была закладзена тады, яна цяпер выбухнула, і працягваюць выбухаць маленькія бомбачкі, — сказаў Рашэтнікаў. — Гэта вельмі непакоіць усіх нас, я мяркую, і наша кіраўніцтва таксама. Патрэбная дыскусія, прынамсі, гаварыць пра гэта [трэба] адкрыта. Увага многіх цяпер адцягнутая Сірыяй ці Украінай, прыходам да ўлады Трампа, забываюць пра Беларусь. Нельга забываць — гэта гістарычная частка вялікай Расеі, вялізнай Расеі, гэта частка нашага народа. Так жа і з Беларуссю, пра што яны думаюць — кіраўнікі [Беларусі], — працягваў Рашэтнікаў. — Незразумела, ці то пра ўласнае становішча, ці то яшчэ пра нешта. Пра што яны думаюць? Аддаліцца ад Масквы і аддацца камусьці іншаму — вось што атрымліваецца, — сказаў Рашэтнікаў і падсумаваў. — Якая «Беларусь незалежная ад Масквы?»

Вось відэа выказванняў Рашэтнікава:

Каментары121

Цяпер чытаюць

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?40

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?

Усе навіны →
Усе навіны

На Случчыне кіроўцу параніў металічны прадмет, які вылецеў з-пад колаў машыны2

Аляксандр Мілінкевіч у рэанімацыі, яго стан вельмі цяжкі13

Сярод беларускіх каталікоў пашырае ўплыў «Альфа». Чаму не ўсім гэта даспадобы?12

Аказваецца, з прэзідыума Усебеларускага сходу выключылі аднаго чалавека. За што яго так?3

Падчас начной атакі на Таганрог ўкраінцы знішчылі два ўнікальныя расійскія самалёты7

На карупцыі злавілі дырэктара Інстытута машынабудавання Акадэміі навук разам з намеснікам і бухгалтарам7

Прах балерыны Плісецкай і кампазітара Шчадрына развеялі над Акой5

Беларуска хацела ўзяць ката ў польскім прытулку, але ў яе запатрабавалі пастаянны від на жыхарства7

Прэзідэнт Польшчы, разважаючы пра сучасную цэнзуру, згадаў беларусаў і іх «вялікага чалавека»26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?40

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць