Камітэтам дзяржаўнай бяспекі РБ у рамках рашэння задач па забеспячэнні бяспекі функцыянавання найбуйнейшых прадпрыемстваў машынабудавання спынена супрацьпраўная дзейнасць службовых асоб ААТ «МТЗ», ААТ «МАЗ», ААТ «БелАЗ», ААТ «Гомсельмаш», паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства.
Выяўлена, што прадстаўнікі кіраўніцтва і працаўнікі прадпрыемстваў машынабудаўнічага комплексу, за атрыманне незаконных узнагароджанняў ад камерцыйных структур забяспечвалі прасоўванне прадукцыі апошніх. З 2013 г. за прыёмку сыравіны і камплектуючых з элементамі браку, выдачу фіктыўных заключэнняў па якасці, атрыманне звестак аб перспектыўных распрацоўках ім перададзена хабараў на суму не менш за 200 тысяч даляраў ЗША.
У перыяд з 5 па 7 снежня 2016 г. пры атрыманні хабараў на суму больш за 7500 рублёў з доказамі злачынства затрыманыя чацвёра прадстаўнікоў ААТ «МТЗ», ААТ «МАЗ» і ААТ «БелАЗ». Сярод іх фінансавы дырэктар — намеснік генеральнага дырэктара ААТ «МТЗ» Н. Прымшыц.
Акрамя гэтага, за атрыманыя раней узнагароджанні ў памеры каля 40000 рублёў затрыманыя яшчэ 4 супрацоўнікі канструктарскіх і планава-эканамічных падраздзяленняў ААТ «МТЗ».
У дачыненні да згаданых асобаў распачатыя крымінальныя справы па арт. арт. 430 («атрыманне хабару»), 433 («прыняцце незаконнага ўзнагароджання») КК Рэспублікі Беларусь. Да затрыманых прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых.
-
«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі
-
«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю
-
Пад Магілёвам п'яны мужчына напаў у краме з нажом на падлеткаў
Цяпер чытаюць
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары