Усяго патроху99

Амэрыканскі тэлеканал для арабскага гледача праваліўся

Тэлеканал «Аль-Хура» быў нудны, адзін за другім на экране мяняліся вядомыя амэрыканскія палітыкі і грамадзкія дзеячы, якія, ня ведаючы арабскай, спрабавалі прапагандаваць ідэі дэмакратыі.

Цэнтральным матэрыялам нумару The Washington Post зьяўляецца вялікі артыкул пра тэлеканал «Аль‑Хура» («Свабодны»), створаны ў лютым 2004 г. на грошы амэрыканскіх падаткаплатнікаў для таго, каб садзейнічаць разьвіцьцю дэмакратыі ў арабскіх краінах.

Амэрыканская адміністрацыя спадзявалася, што канал будзе канкурыраваць з самым папулярным арабскім тэлеканалам «Аль‑Джазіра».

Як піша The Washington Post, за чатыры гады ў тэлеканал «Аль‑Хура», офіс якога знаходзіцца ў Каіры, было ўкладзена 350 млн даляраў.

Ад самага пачатку, адзначае The Washington Post, этэр «Аль‑Хура» быў нудны для тэлегледачоў, адзін за другім на экране мяняліся вядомыя амэрыканскія палітыкі і грамадзкія дзеячы, якія, ня ведаючы арабскай, спрабавалі прапагандаваць ідэі дэмакратыі. Аднойчы, падчас Вялікадня, вядучы зьвярнуўся да гледачоў, большасьць зь якіх мусульмане, са словамі — «Ісус уваскрос». У сьнежні 2006 г. кіраўніцтва «Аль‑Хура», імкнучыся ўзьняць рэйтынг, выпусьціла ў этэр неадрэдагаваны матэрыял аб канфэрэнцыі, прысьвечанай абвяржэньню галакосту ў Іране, і цягам некалькіх гадзін трансьлявала выступ лідэра шыіцкай Хізбалы шэйха Хасана Насралы — гэтым разам быў незадаволены Кангрэс ЗША.

У артыкуле прыводзяцца словы былога рэдактара «Аль‑Хура» Ясэра Табта: «Многія папросту ня ведалі, што яны павінны рабіць. Калі ў эфіры нешта здаралася, то жартавалі: усё роўна нас ніхто не глядзіць».

Да «творчых удачаў» аўтар артыкула адносіць трансьляцыю поўнай вэрсіі відэазапісу пакараньня сьмерцю Садама Хусэйна.

Кіраўніцтва каналу ў сваю чаргу заяўляе, што яго гледачамі былі 25,8 млн чалавек у 13 краінах (г.зн. тыя, хто глядзеў перадачы каналу хоць бы раз на тыдзень), але праверыць праўдзівасьць гэтай інфармацыі вельмі складана. Незалежныя назіральнікі адзначаюць, што «Аль‑Хура» значна саступаў двум вядучым арабскім тэлеканалам «Аль‑Арабія» і «Аль‑Джазіра».

У артыкуле зьвяртаецца ўвага на тое, што галоўнымі задачамі кіраўніцтва тэлеканалу было — запоўніць этэр і асвоіць бюджэт. Пры гэтым на працу наймалі людзей, якія ня мелі вопыту і ўяўленьня пра спэцыфіку працы з арабскай аўдыторыяй. Ніякай стратэгіі не існавала. Усё гэта, разам з нудным напаўненьнем, прывяло да краху задумы коштам у 350 млн даляраў.

Паводле newsru.co.il

Каментары9

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек21

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа4

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць