Свет1111

Парыж і Берлін прапанавалі стварыць агульнаеўрапейскую армію да 2018 года

Міністры абароны Францыі і Германіі Жан-Іў Ле Дрыан і Урсула фон дэр Ляен выступілі з ініцыятывай кардынальнага абнаўлення агульнай абароннай палітыкі Еўрасаюза.

AP

Пра гэта ў сераду, 14 верасня, паведамляе ТАСС са спасылкай на звесткі Le Figaro.

Парыж і Берлін прапануюць ажыццявіць праграмы стварэння еўрапейскіх самалётаў-запраўшчыкаў, сістэм спадарожнікавай сувязі, абсталявання для гарантавання кібербяспекі, завяршыць праграму па стварэнні баявога беспілотніка.

У дакуменце, таксама гаворыцца пра неабходнасць абараніць Шэнгенскую зону ў рамках Еўрапейскага абароннага саюза, паведамляюць у сваю чаргу, «Вести» са спасылкай на ўласныя крыніцы ў Еўракамісіі. Для гэтага прапануецца выкарыстоўваць Еўракорпус ЕС, які ў цяперашні час ажыццяўляе гуманітарныя і міратворчыя місіі, а таксама ўдзельнічае ў міжнародных ваенных аперацыях у супрацоўніцтве з еўрапейскімі місіямі і НАТА.

Таксама сярод прапаноў — стварэнне адзінага еўрапейскага камандавання вайскова-медыцынскімі структурамі, у прыватнасці з тым, каб забяспечыць іх ўзаемазаменнасць. Прапануецца стварыць і сумесны транспартна-лагістычны цэнтр, які забяспечвае хуткую перакідку войскаў і грузаў па паветры, па сушы і моры.

Сумесны дакумент быў перададзены кіраўніку еўрапейскай дыпламатыі Федэрыцы Магерыні.

27 чэрвеня гэтага года паведамлялася, што Парыж і Берлін падрыхтавалі сумесны праект рэфармавання Еўрапейскага саюза. Адзін з пунктаў гэтага плана як раз прадугледжваў узмацненне інтэграцыі паміж краінамі ў галіне бяспекі і зніжэнне залежнасці ад НАТА. Як паведамлялася, рэалізацыя дадзенай ініцыятывы хутчэй за ўсё, прывядзе дя стварэння супердзяржавы замест існуючага цяпер аб'яднання краін у рамках ЕС.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць