Эканоміка88

Лукашэнка паабяцаў, што тарыфы ЖКГ у гэтым годзе павышацца не будуць

Кошт паслуг ЖКГ у гэтым годзе павышацца не будзе. Пра гэта 11 верасня заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што той, хто можа плаціць, павінен гэта рабіць у неабходным аб'ёме. Той, хто не можа плаціць, будзе атрымліваць безнаяўныя жыллёвыя субсідыі.

Лукашэнка і Лагард, president.gov.by

Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым плане ёсць усталяваны ліміт у эквіваленце 5 даляраў у год. «У гэтым годзе ўсё вычарпана, ніякіх павышэнняў не будзе. У наступным годзе 5 даляраў будзе дакладна. У колькі гэта выльецца адсоткаў, не ведаю», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Мы яшчэ паглядзім, як будзе развівацца эканоміка і наколькі мы зможам падтрымаць людзей. Калі ў кішэнях нічога няма, то апошняе ніхто не мае права забраць. Бо мы атрымаем праблему, як ва Украіне, — паднялі, як МВФ патрабаваў, на 100%, можа, там і больш… І што атрымалася: у народа грошай няма, пенсіі панізілі, зарплаты ніякія, у людзей няма чым плаціць. Велізарныя неплацяжы спарадзілі другую праблему. Я гэтага не хачу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама нагадаў, што адно з патрабаванняў Міжнароднага валютнага фонду для выдзялення крэдыту — 100%-ная аплата «камуналкі».

«Тут можна згаджацца, можна не. Яны ж разумеюць, што на мяне ціснуць бессэнсоўна. Мы ў іх просім на падтрыманне эканомікі крэдыт у 3 мільярды даляраў. Яны і больш могуць даць — я ж сустракаўся ў Нью-Ёрку з Лагард (кіраўнік МВФ), пад 1%, ну максімум 2%, а Расія нам крэдыты па 4,5—6% дае.

Таму мы папрасілі ў іх крэдыт, яны нам выставілі ўмовы. У прынцыпе, тыя ўмовы, якія яны нам выставілі, мы даўно рэалізавалі, альбо гэта ўсё роўна нам прыйдзецца рэалізоўваць.

Засталося адно — павышэнне да 100% аплаты камунальных паслуг», — распавёў Лукашэнка.

Кіраўнік краіны мяркуе, што ў цэлым такі падыход верны, але для гэтага неабходна выпрацаваць сістэму.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць