Грамадства11

У Мінску змяняецца рух аўтобусаў з-за трэніровак роты ганаровай варты

У Мінску змяняецца рух аўтобусаў у сувязі з правядзеннем трэніровак зводнай роты ганаровай варты і часовым абмежаваннем руху транспартных сродкаў, паведамілі ў ДП «Мінсктранс».

У сувязі з часовым абмежаваннем руху транспартных сродкаў на прасп. Незалежнасці 29 красавіка з 21.00 да 23.00, 2 мая з 19.00 да 21.00 і 3 мая з 19.00 да 21.00 будуць зменены трасы некалькіх аўтобусных маршрутаў.

Так, рух аўтобусаў гарадскіх маршрутаў нумароў 100, 115Э будзе арганізаваны па прасп. Незалежнасці, вул. Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, прасп. Незалежнасці ў абодвух кірунках без выканання прыпыначных пунктаў на змененым участку.

Рух аўтобусаў маршрутаў нумароў 18, 26 будзе арганізаваны па вул. Захарава, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, прасп. Машэрава ў абодвух кірунках з выкананнем на змененым участку прыпыначнага пункта «прасп. Незалежнасці» ў кірунку пас. Навінкі, і прыпыначнага пункта «Казлова» ў кірунку ДС Усходняя.

Рух аўтобусаў прыгараднага маршруту нумар 300Э ад АВ Цэнтральны будзе арганізаваны па вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, прасп. Незалежнасці і далей па маршруце, у зваротным кірунку — па прасп. Незалежнасці, вул. Казлова, З.Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, прасп. Незалежнасці, вул. Бабруйскай.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам7

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам7

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць