Павал Лёгкі: «Цудоўны хлопчык, я бачыў яго. Кіраўнік дзяржавы яму нават ікону перадаў».

«Я, як кіраўнік прэс‑службы прэзыдэнта, адказваю за асьвятленьне дзейнасьці Аляксандра Рыгоравіча як службовую асобу, ‑‑ сказаў Лёгкі. — Сям’я прэзыдэнта, яго асабістае жыцьцё — гэта тыя пытаньні, якія ён заўсёды камэнтуе сам. Гэта ня тая сфэра жыцьця кіраўніка дзяржавы, якую я магу закранаць у сілу сваіх абавязкаў».
Пры гэтым Павал Лёгкі адзначыў:
«Цудоўны хлопык, я бачыў яго. Кіраўнік дзяржавы яму нават ікону перадаў, якую яму падарылі. Неяк не пацікавіўся, адкуль узяўся гэты хлопчык».
Каментары