Свет1717

Украінская праўда: Парашэнка заснаваў тры афшоры замест перадачы Roshen ў «сляпы» траст

Пятро Парашэнка, насуперак заявам, да гэтага часу не перадаў свае актывы ў траст, аднак пачаў рэструктурызацыю сваіх актываў Roshen, стварыўшы для гэтага тры афшорныя кампаніі.

Пра гэта гаворыцца ў расследаванні Ганны Бабінец «Двайное жыццё Прэзідэнта» для праграмы «Слідство.Інфо» на Hromadske ТБ.

«Фактычная перадача актываў у траст патрабуе выканання вялікай колькасці юрыдычных фармальнасцяў. На дадзены момант юрыдычны дарадца забяспечвае захаванне такіх фармальнасцяў», — гаворыцца ў адказе кіраўніка дырэктара ICU Макара Пасенюка, упаўнаважанага прэс-службай Адміністрацыі прэзідэнта адказваць на пытанні журналістаў пра бізнес-справы Парашэнкі.

Пра траст ў лісце паведамляецца выключна ў будучым часе.

У адказе на пытанне пра фірму Prime Asset Partners Limited (BVI), якую Парашэнка заснаваў у жніўні 2014 года, высветлілася, што афшорная фірма была не адна.

«Prime Asset Partners Limited была заснавана летам 2014 года ў ходзе правядзення карпаратыўнай рэструктурызацыі, якая была падрыхтоўчай стадыяй для далейшага продажу групы Roshen. Пасля яе заснавання кампанія не ажыццяўляла ніякай дзейнасці, акрамя той, што паказаная ніжэй. Увосень 2014 года Prime Asset Partners Limited заснавала на Кіпры кампанію CEE Confectionery Investments Limited, якая ў сваю чаргу заснавала ў Нідэрландах кампанію Roshen Europe BV», — гаворыцца ў паведамленні.

Юрыдычныя дарадцы Парашэнкі апраўдваюць стварэнне афшорнай піраміды тым, што гэта «адпавядае рынкавай практыцы ва Украіне для кампаній, якія падлягаюць продажу стратэгічным інвестарам».

Як вядома, у студзені 2016 г. Пятро Парашэнка заявіў, што перадаў сваю долю «Рашэн» у незалежны «сляпы» траст пад кіраваннем замежнага банка.

«Я ў гэтым годзе падпісаў дамову аб перадачы маёй долі ў «Рашэн» у незалежны траст, які заснаваны на мадэлі «blind trust». Згодна з вядучымі міжнароднымі стандартамі і ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам Украіны», — заявіў Парашэнка.

«Паводле гэтай дамовы, ні адно маё ўказанне не мае юрыдычнай сілы. У якасці ўправіцеля Траст прызначаны рэспектабельны замежны банк першай катэгорыі, які будзе валодаць, кантраляваць і кіраваць актывамі», — дадаў ён.

У Адміністрацыі прэзідэнта не змаглі назваць «Украінскай праўдзе» банк, які будзе кіраваць «сляпым трастам».

Сляпы траст — гэта сістэма адносін, у якой даверным уласнікам забаронена даваць бенефіцыярам усялякую інфармацыю пра кіраванне капіталамі трасту.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»37

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек22

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»37

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць