Музыка33

Experty.by абраў найлепшыя альбомы, якія адзначыліся ў 2015-м ФОТА

Сёння ў мінскім клубе TNT прайшла цырымонія ўзнагароджання музыкаў і гуртоў, якія адзначыліся ў мінулым годзе.

Прэмію ўручаў сайт Experty.by, куды ўваходзяць музычныя эксперты — такія як Зміцер Безкаравайны, Сяргей Будкін, Алег Клімаў, Зміцер Падбярэзскі, Ягор Цывілька, Аляксандр Чарнуха і г.д. Прэмія ўручаецца штогадова, сёлета яна восьмая па ліку.

Намінацыі і пераможцы:

Пераможцы ў першых пяці намінацыях вызначаліся шляхам галасавання народных, штатных і замежных экспертаў, вялікім журы.

У штатнае журы ўваходзілі Зміцер Безкаравайны, Сяргей Будкін, Ягор Цывілька, Аляксандр Чарнуха.

Вялікае журы прадстаўлялі Конрад Ерафееў (Kyky.org), Таццяна Заміроўская («БелГазета»), Максім Жбанкоў (культуролаг), Яўген Карпаў (Tut.by), Маша Калеснікава («Еўрарадыё»), Надзея Кудрэйка («Радыё 1»), Ілля Маліноўскі («Еўрарадыё»), Дзмітрый Падбярэзскі («Штодзённік», «Мастацтва»), Віктар Сямашка (перадача «Кракатук»), Сяргей Філімонаў («Відзьмо-невідзьмо»), Мікалай Янкойць (Kyky.org) + 4 штатныя крытыкі Experty.by.

Замежнае журы прадстаўлялі Лаўрыс Анстраўтс (Латвія, партал Intro.lv), Людас Закарэвічус (Літва, партал Manomuzika.lt), Яцак Скалімоўскі (Польшча, часопіс Newsweek), Дзмітрый Куркін (Расія, партал Zvuki.ru), Сяргей Кейн (Украіна, партал Comma. ua).

«Найлепшы дэбютны альбом» — NABR «Наша аўтаномная баявая ракета»

«Найлепшы індзі-поп/электронны альбом» — «Срэбнае вяселле» «Музыка — усё!»

«Найлепшы фолк-альбом» і «Найлепшы беларускамоўны альбом» — Shuma «Жніво»

«Найлепшы рок-альбом» — Re1ikt «Лекавыя травы»

Наступныя чатыры намінацыі вызначаліся журы, адпаведным намінацыі. У намінацыі разглядаюцца поўнафарматныя альбомы, у якіх доля беларускамоўных твораў складае не менш за 70%.

«Прыз народных экспертаў» і «Прыз штатных экспертаў» — Re1ikt «Лекавыя травы»

«Прыз замежных экспертаў» і «Прыз вялікага журы» — Shuma «Жніво»

Альбом года вызначаўся супольным галасаваннем чатырох журы.

«Альбом года» — Shuma «Жніво»

Паслухаць альбом можна тут:

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў25

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў25

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць