Афіша

Святары і навукоўцы 12 лютага сыдуцца ў Мінску ў дэбатах «Навука і рэлігія ў 21-м стагоддзі»

Дэбаты адбудуцца на няпростыя і спрэчныя тэмы на стыку навукі і хрысціянскай рэлігіі. Удзел у іх возьме Місіянерская лабараторыя пры кафедры апалагетыкі Мінскай Духоўнай Акадэміі. Падзея пройдзе з 19 да 21 гадзін у мінскай антыкавярні «Хто такі Джон Голт?» (вул. Шорная, 20).

Уваход платны: 50 000 руб.

Удзельнікі дэбатаў:

Кірыл Бардонаў, каталіцкі святар, дактарант (аспірант) Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта;

Аляксандр Кухта, праваслаўны святар, намеснік старшыні Сінадальнага місіянерскага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы (той самы відэаблогер з «падваеннеам асобы», пра якога «НН» пісала раней);

Тарас Талькоўскі, евангельскі хрысціянін. У 2015 скончыў багаслоўскі каледж у Лондане. З’яўляецца служкам царквы «Новая Зямля».

Ілья Бабоўнік, фізік-тэарэтык. Удзельнік аднаго з эксперыментаў на Вялікім адронным калайдары. Арганізатар цыклу навукова-папулярных лекцый.

Вядоўца-мадэратар: Сяргей Яскевіч, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, уладальнік прэміі Савета дэпутатаў РБ і прэміі Прэзідэнта РБ, лаўрэат міжнародных фестываляў, рэжысёр-пастаноўшчык, драматург і мастацтвазнаўца.

У спісе ўдзельнікаў магчымыя змены.

Падчас дэбатаў будуць абмяркоўвацца тэмы:

1) сучасныя факты «за» і «супраць» існавання біблейскага Бога;

2) тэорыі эвалюцыі;

3) тэорыі зараджэння Сусвету;

4) генетычныя даследаванні і кланаванне.

У абстаноўцы ўзаемапавагі кожны з удзельнікаў выкажа сваё меркаванне аб асноўнай тэматыцы, зможа адказаць на пытанні апанентаў і публікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць