Грамадства66

Расійская дысідэнтка тры месяцы хавалася ад арышту ў Беларусі, перш чым разам з сынам нелегальна перайсці мяжу з Украінай

55-гадовай Ірыне Калмыковай на радзіме пагражаў арышт за ўдзел у акцыях пратэсту.

Разам з 14-гадовым сынам яна пераехала ў Беларусь, і тут хавалася тры месяцы. Жыла ў розных раёнах. Ёй дапамагалі праваабаронцы і простыя беларусы. Урэшце яна перайшла ва Украіну на мяжы з адной з абласцей Расіі.

Ірына Калмыкова з сынам Русланам ва Украіне. Фота з фэйсбука Калмыковай.

Калмыкова — вядомая ў Маскве актывістка. Яна зладзіла адзіночныя пікетаванні ў цэнтры Масквы з плакатамі: «Кремлёвские лжепатриоты! Прекратите воевать с едой, в стране миллионы малоимущих! Сжигайте свои авто», «Политика в России: воруй — миллионы, не можешь — молчи, говоришь — в тюрьму», «Герои не умирают», «Смерть кремлевским оккупантам», «Жизнь и свобода Надежды Савченко — личная ответственность Путина», «Отдадим последнее, но спасём Асада», «Путин — друг Сирии и враг России», «Путин, жуй сопли, а не оппозицию», «Асад — убийца, эта война — позор России».

У выніку ў Расіі на Ірыну завялі крымінальную справу па артыкуле Крымінальнага кодэкса «Арганізацыя несанкцыянаваных мітынгаў і сходаў». Жанчыне пагражала да 5 гадоў турмы.

Калі з'явілася пагроза змянення меры стрымання з падпіскі пра нявыезд на арышт, Ірына разам з 14-гадовым сынам у паніцы выехала з Расіі ў Беларусь.

Праблема была ў тым, што сын не меў пашпарта. Каб атрымаць дакумент, Ірыне з сынам трэ' было ехаць па месцы жыхарства былога мужа, у Ханты-Мансійскую акругу, у Кагалым. Зрабіць гэта было немагчыма, бо Ірына не магла пакінуць Маскву, знаходзілася пад падпіскай пра нявыезд.

У роспачы яна выехала ў Беларусь. Тройчы спрабавала пераехаць беларуска-ўкраінскую мяжу з бяспашпартным сынам — яе завярталі.

Тры месяцы яна жыла ў Мінску і Гродзенскім раёне, пасля рашылася на пераход мяжы.

Ірына Калмыкова кажа, што яе паплечнікі па змаганні альбо з'ехалі з Расеі, альбо трапілі за краты: «Уладзімер Іонаў, якому 76 год, таксама зьехаў ва Украіну. У яго такі ж самы артыкул, як і ў мяне. Ільдару Дадзіну прысудзілі тры гады зняволення. Марк Гальперын — пад следствам, суду яшчэ не было. Вось што здарылася з намі. І што мы рабілі? Адзіночныя пікеты. Мы не падрывалі, не падпальвалі, не кралі. Проста стаялі з плакатамі. Але нас лічаць злачынцамі, і нашыя злачынствы расцэньваюцца як асаблівыя», — наракае Калмыкова.

Урэшце яна рашылася на нелегальны пераход мяжы. Удалося.

Яе сын нарэшце пайшоў у школу, ва Украіне.

«Я вельмі ўдзячная беларусам, якія дапамаглі мне і майму сыну. Я тры месяцы пражыла ў Беларусі. Ня буду называць прозвішчы, бо не хачу падстаўляць людзей, але я ўдзячная беларусам: яны дапамагалі мне з усіх бакоў, і я выжыла», — кажа жанчына.

Ірына Калмыкова з сынам у часе беларускага перыяду свайго жыцця.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну2

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Белага дома адбылася перастрэлка, сакрэтная служба ліквідавала нападніка1

Былы хакеіст зборнай расказаў, хто зарабляе на бестселеры яго памерлай жонкі Надзеі Мялешкі1

«Людзі знаходзяцца ў бамбасховішчах». Усік распавёў пра масіраваны напад на Украіну адразу пасля перамогі над Верховенам

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет42

Як ніжнік крыў кральку. Забытая мова беларускіх картачных гульняў7

Чаму многім жанчынам бракуе груднога малака

«Скончыце ўжо гэту бойню». Рэжысёр Звягінцаў атрымаў Гран-пры Канскага фестывалю і звярнуўся са сцэны да Пуціна26

Андрэева Калеснікавай: Цёплы кампрэс з прыгожадушнага самападману не дапаможа11

Стала вядома, што амерыканцы збіраюцца рабіць з Кубай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну2

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць