Свет2424

Расія звернецца ў Міжнародны суд ААН «для абароны рускіх» у Латвіі, Літве і Эстоніі

«Спробы Расіі ўрэгуляваць рознагалоссі шляхам перамоў з Латвіяй, Літвой і Эстоніяй аказаліся безвыніковымі, улады рэспублік паслядоўна забараняюць выкарыстанне рускай мовы, перапісваюць гісторыю і пераследуюць нязгодных», — заявілі ў МЗС.

Фота: Ulf Mauder/picture alliance via Getty Images

Масква збіраецца звярнуцца ў Міжнародны суд ААН, бо краіны Балтыі «адмаўляюцца спыніць палітыку ўціскання правоў рускіх», пішуць «Известия» са спасылкай на МЗС Расіі.

«Спробы Расіі ўрэгуляваць рознагалоссі шляхам перамоў з Латвіяй, Літвой і Эстоніяй былі безвыніковымі, улады рэспублік паслядоўна забараняюць выкарыстанне рускай мовы, перапісваюць гісторыю і пераследуюць нязгодных», — заявілі ў МЗС.

Міжнародны суд ААН прыме скаргу РФ, але яе разгляд зойме гады, сказаў былы намеснік генеральнага сакратара ААН Сяргей Арджанікідзэ.

Намеснік дырэктара Інстытута гісторыі і палітыкі МПГУ Уладзімір Шапавалаў заявіў, што шанцы на задавальненне пазову Расіі супраць краін Балтыі малыя.

Каментары24

  • Гэць!
    25.05.2026
    А чаму "рускія" не жывуць у расеі?
  • Захар
    25.05.2026
    Чым больш расейскай мовы ў гэтых краінах, тым больш верагоднасьць, што туды прыпруцца на танках для абароны «русскоязычных».
  • М6
    25.05.2026
    Ў той час ў самой Масковіі не абаронены і вынішчаюцца правы іншых народаў (народаў Поўначы, Паволжа, Уралу, Каўказу, Сібіры, Дальняга ўсходу і гд.) якія па няшчасці апынуліся ў складзе Расейскай Федэрацыі і ў якіх вынішчаецца іх мова, культура, гісторыя, якім забаронены іх нацыянальныя школы і падручнікі па гісторыі іх народаў.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Саладуху знялі ў правакацыйнай рэкламе. Здаецца, спявак проста не ведаў, што значыць «душыць гуся»30

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў9

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць