Здарэнні44

У Гомелі байкер так тармазіў на чырвонае святло, што катапультаваўся з матацыкла ВІДЭА

У Гомелі ў мінулую нядзелю, 24 мая, на праспекце Леніна адбылося ДТЗ з удзелам матацыкліста, жахлівае відэа якога апублікавала ДАІ.

Паводле інфармацыі ДАІ, 31‑гадовы кіроўца матацыкла Honda рухаўся з боку вуліцы Карповіча. Мужчына няправільна выбраў хуткасць і не ўлічыў дыстанцыю да транспарту наперадзе.

Калі на скрыжаванні загарэлася чырвонае святло, байкер пачаў экстрана тармазіць. У гэты момант матацыкл рэзка скінуў свайго гаспадара, і паляцеў асобна, а сам кіроўца куляючыся пакаціўся праз усё скрыжаванне па асфальце.

Кіроўцу даставілі ў бальніцу, аднак фінал гісторыі аказаўся максімальна шчаслівым для такіх кадраў — сур'ёзных траўмаў мужчына змог пазбегнуць і яго ўжо адпусцілі дадому на амбулаторнае лячэнне, піша «Гомельская праўда».

Каментары4

  • ваван
    26.05.2026
    а потом они ВИЗЖАТ что им НЕ уступают, что НЕ смотрят в зеркала, что НЕПРАЛЬНО размещают авто в полосе (им протиснуться негде))))..... Нужно сходу лишать прав на А и B категории за ПРеВЫШЕНИЕ в городе на 20 км, за езду междурядье, за НЕОБОСНОВАННОЕ перестроение (шашки). так на перый раз на полгода (на летний сезон)))) а второй раз на годик.... Они опаснее пьяных водителей....
  • Суродзіч
    26.05.2026
    Ахахах, хто яго за стырно матацыкла пусціў? Ён жа паняцця не мае, як карыстацца сваім сродкам перасоўвання. Не здзіўлюся, калі ўвогуле бяспраўнік. І справа тут не ў адсутнасці АБС. Дарога была абсалютна сухой. Тут проста не напрацаваны навык. Зусім. Парада для "летуна": Прадавай! Альбо стаў у гараж і шукай інструктара і ўсё лета ездзі з ім, калі хочаш жывым і/ці з канцавінамі на сваім месцы застацца да канца сезона.
  • SК
    26.05.2026
    ваван, адкуль такая непавага? А ў вадзіцеляў аўто ня трэба забіраць пасведчанні за перавышэнне на 20, за шашкі, за не карыстанне паваротнікамі напрыклад? Ты нейкі транспартны нацыст. "Кіньце яго ў вулік".

Цяпер чытаюць

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

Усе навіны →
Усе навіны

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

Таямніца 400‑гадовай даўніны: у Брытаніі разгаданы код замка з затанулага карабля1

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць