Абсалютна поўны і дакладны адказ эксперта, брава. Які, аднак, на жаль, не спыніць палітычнага авантурыста, не заткне ягоны "фантан". Белую Русь ці нейкую яе частку з пад уплыву Расіі можна вырваць толькі ваеннай сілай і акупацыяй з істотнай люстрацыяй ворганаў кіравання. Сцэнар малаверагодны і рызыкоўны, але больш рэалістычны, чым самастойнагя эвалюцыя беларускага люду да актыўнага непрыняцця мянтоўска-чэкісцкай тыраніі. Перадусім сам Ціханоўскі - нічым культурна не адрозніваецца ад рускіх людзей, у адрозненне ад фінаў. Якая тады можа быць "фінляндызацыя"?
Valadzimir
23.05.2026
Gorliwy Litwin, на маю думку, сцэнар "вырваць ваеннай сілай і акупацыяй" РБ ці яе частку з-пад уплыву Расеі абсурдны і абсалютна немагчымы. А люд, "народныя масы", нават калі яны нешта актыўна непрымаюць, нічога зьмяніць не здольныя - яны толькі могуць быць выкарыстанымі у якасьці "ударнай сілы", "інструмента" тых, хто піша сцэнары гістарычных падзей. Што да недарэчных фантазій героя артыкулу, то прычына іх узьнікненьня тая самая, што ў Пазьняка ці Мацкевіча - няведаньне і неразуменьне сапраўднай гісторыі гэтага краю.
хтосьці
24.05.2026
Gorliwy Litwin, "...больш рэалістычны, чым самастойнагя эвалюцыя беларускага люду да актыўнага непрыняцця мянтоўска-чэкісцкай тыраніі" Каментатар АНІЧОГА не разумее ў беларусах. Немалая частка шараговых мянтоў саромеецца свайго месца працаўладкавання
Алкаш
23.05.2026
Да чтож такое, то Мария, то Сергей не перестают удивлять.
Лапідарна
24.05.2026
Алкаш, а як зьдзівіў Пазьняк пра гаранта незалежнасьці
Травень
24.05.2026
Алкаш, бо сказана ж: "не ствары сабе куміра". З Ціханоўскім было ясна ўсе яшчэ да 20-га года: блогер-папуліст сярэдняй рукі. А тут ударыўся ў геапалітыку. Каб не яго жонка, ніхто б пра яго зараз не згадваў. Прапаную альтэрнатыўную назву артыкула: "Муж Ціханоўскай апублікаваў на Захадзе артыкул пра мадэль «фінляндызацыі» для Беларусі".
Вольга
23.05.2026
Стакгольмскі сіндром - цяжкая хвароба. У некаторых нават невылечная.
Сьвіслацкі жабец
23.05.2026
Ці ведае тая частка новай апазыцыі, якая нэйтральна-станоўча ставіцца да Расеі, што коштам "фінляндызацыі" былі 25 тысячаў жыцьцяў фінаў і 150 тысячаў жыцьцяў саветаў? У такіх выпадках звычайна запытваюцца, ці гатовы яны будуць ахвяраваць свае жыцьцё у такой вайне. Але у нас такая апазыцыя (і мірны народ), што больш дарэчна спачатку спытацца, ці гатовы яны будуць стрэліць у рускага брата)))
Пытаньне рытарычнае, адказ ясны за трыццаць год
хтосьці
24.05.2026
Сьвіслацкі жабец, за 30 гадоў лукашызму Беларусь страціла 2 мільёны жыхароў без гарачай вайны
жэўжык
24.05.2026
хтосьці, ці можна гэтымі стратамі адпудзіць ад Беларусі расейцаў? Тут пытаньне не пра тое, колькі насельніцтва мы страцілі, а пра тое, колькі забілі ворагаў. Фіны абаранялі сваю радзіму і штабэлямі клалі ў зямлю расейскіх акупантаў. Усе апошнія гады фіны ніколі і ня думалі адмаўляцца ад абавязковай вайсковай службы, грошай на армію яны не шкадуюць. Усе фінскія будынкі робяць з бамбасховішчамі. На руках цывільнага насельніцтва вялікая колькасьць зброі, яны адны з лідэраў па гэтаму паказьніку ў сьвеце. Фінляндыя вельмі адрозьніваецца ад Беларусі. Ціханоўскі думае проста так атрымаць тыя ж самыя "бонусы", што і фіны (якія самі нэгатыўна ставяцца да фінляндызацыі), не зрабіўшы нічога акрамя балбатні і без аніякіх высілкаў са свайго боку.
124
23.05.2026
Xороших Людей в список ''Миротворца'' не вносят!!!
Nw
23.05.2026
1. Это вне рамок его компетенции, он специалист по Восточной Европе, а не по Северной, не суть где он физически находится. Ответ от ученого финна был бы более релевантным. 2. Абсолютно некомпетентный ответ. В западных университетах есть стандарт - постановка проблемы,анализ, критика, решение. Здесь - только общая критика на достаточно расслабленном уровне ( "белорусы иммигрировавшие в Европу не согласились бы" - это такой научный анализ? Откуда эта инфа? А бабка у подьезда согласилась бы?)
МІМО
24.05.2026
Nw, Ну, вядома, Пракоп жа па ўсім Еўропам спецыяліст- і па усходнім, і заходнім, і па Афрыцы з Азіяй ды Лацінскай Амерыкай у дадатак.
Жыве Беларусь
23.05.2026
Будуй сваю краіну для жыцця у́ ЗША лепш, адчапіся ат Беларусі
Вынікі беларушчыны
24.05.2026
Жыве Беларусь, Беларуская губернія жыве з 1796 году. А беларушчына пачалася на нашае зямлі з акупацыі Полацка царом Белай Русі, Іванам Жахлівым. Ну, і як вам беларушчына?
халва
23.05.2026
Давно не слышали и вот на арену вышел финдлятизатор алаляя Тихановский. Успокойся уже, сиди тихонько и не суйся туда, где ты ни кому не интересен. Твоё время ушло, НАВСЕГДА.
"фінляндызацыя" з 1994
23.05.2026
у нас "фінляндызацыя" з 1994
Кто это?
24.05.2026
Он в списке Миротворец
Axe
24.05.2026
Выпускайце Зянона!
носится с финляндизацией как с писаной торбой
24.05.2026
чтобы понять, что в современной ситуации никакая финляндизация невозможна, достаточно глянуть на саму Финляндию, от такого статуса отказавшуюся и сделавшую однозначный выбор.
Европа расколота, никто не даст Беларуси стать нейтральной, как и Финляндии не позволили оставаться, ведь финнов даже не спросили на референдуме, хотят ли они стать прифронтовым государством.
Праўда
24.05.2026
Праблема большасці невероятных лідараў - нізкі ўзровень інтэлекту. Напрыклад, яны элементарна блытаюць стратэгію і тактыку. Бяруць прыклад вымушанай тактыкі паводзін Фінляндыі ў дачыненні да саўка і аб'яўляюць гэта стратэгіяй. Тым, да чаго трэба імкнуцца.
Ну што тут яшчэ сказаць…
хтосьці
24.05.2026
Праўда, а праблема каментатараў - непрыхаванае хамства. Пазіцыі кінутай захадам Беларусі перад Масковіяй анічым не мацнейшыя за фінаў перад саўком. Тых прынамсі брытанцы падтрымлівалі
Праўда
24.05.2026
хтосьці, то і не хаміце.
А прычым тут гэта наогул? Беларусь кінутая ўласным насельніцтвам перадусім, і яе пазіцыі нашмат-нашмат горшыя за фінскія.
хтосьці
24.05.2026
Праўда, дык хто тут зноў назваў "неверагодных" дурнямі? Сітуацыя горшая, але і ў фінаў была не нашмат лепей. Вы ж крытыкуеце за вымушаную тактыку, якая дакладна не меней вымушаная за фінскую. А Беларусь кінутая найперш не насельніцтвам, а баязлівымі элітамі/эканамічнымі ўцекачамі, што сядаюць на чамаданы пры першай нагодзе
Тутэйшы аглядальнік
24.05.2026
Сярожа, гэта не тваё, змяні прафесію, добра цябе раю, напрыклад, навучыся працаваць на бульдозеры...
хтосьці
24.05.2026
Тутэйшы аглядальнік , перад тым, як тыкаць тут людзям, разбярыцеся ўрэшце з ужываннем цябе-табе
Таков путь
24.05.2026
Наиболее рациональный, хоть и циничный путь для выживания белорусской нации и государства в XXI веке — это тихая, непубличная модернизация внутри страны и жесткое табу на любые резкие геополитические движения. Беларуси жизненно необходимо исчезнуть с радаров мировых новостей - не быть угрозой для Запада и не провоцировать Россию на агрессию. И развиваться.
Фсо поняў
24.05.2026
Таков путь, Александргрыгорьіч, здрасьцвуйця!
Коренной вопрос всякой революции власть
24.05.2026
Таков путь, яКто будет развивать, модернизировать? Лукашенко что ли? Он ведь власть отдавать не собирается. И он не реформатор. Вопрос стоит так: либо белорусы свергают эту власть, либо будет инкорпорация в состав России. Запад за нас впрягаться не будет. А способны ли белорусы на революцию? Среди эмигрантов революционеров нет. Внутри все задушевно. Даже мысль о революции тут пугает многих. Так что все плохо.
а часу усё меньш
24.05.2026
Коренной вопрос всякой революции власть,
Вось толькі усё яшчэ горш. Вы гаворыце так быццам Лукашэнка проста нічога не робіць і таму краіна дэградуе, а насамрэч ён актыўна і метадычна робіць усё для яе зьнішчэньня і ўваходу ў склад расеі. С кожным годам будзе меньш беларускага, больш русыфікацыі, і гэта не толькі пра мову, гэта пра ўсё ўвогуле - пра культуру, ідэялёгію, гісторыю, падручнікі, эканоміку. Ужо і так амаль адна назва засталася, а праз гадоў 10-15 тут проста не будзе ніякіх думак ні аб беларушчыне, ні аб рэвалюцыях. Будуць такія ж думкі як у галаве сярэдняга растаўчаніна. А праз 20 гадоў пра такую з'яву як Беларусь можна будзе забыць канчаткова.
І так, каб штось там вызваляць, ці нават проста дамаўляцца з ворагам трэба маць сілу і гатоўнасьць ваяваць, ці прынамсі баставаць. А калі гэтага няма - то "прабачце, але ў вас няма карт" (як сказаў бы руды Донні Красноў-Трамп). Шпацыры па плошчах, бясконцыя размовы і музычныя фэсты, выбары кудысь там дзесь за мяжою самі па сабе ніяк не дапамогуць скінуць Лукашэнку і выкінуць маскалёў з краіны. І ніякі Захад за нас ваяваць не будзе, ён добра гэта паказаў на прыкладзе Ўкраіны.
А самае цікавае што ўсіх прыхільнікаў "мірнага пратэсту" (хто яшчэ ў Беларусі), ды і ўсіх астатніх зрэшты ўсё роўна адправяць ваяваць. Толькі прымусова і на расейскім баку. Так што насамрэч выбар стаіць не ў тым ваяваць, ці не, а проста выбар ЗА КАГО ваяваць - за сябе, ці за маскалёў. Але нават т.зв. "апазыцыі" не хапае мазгоў і сьмеласьці каб гэта ўбачыць і прызнаць. І ад свайго страху і глупства яны займаюцца нейкаю абсалютнаю лухтою замест падрыхтоўкі тых жа дыверсійных груп, сеткі падпольшчыкаў, наладжваньня супрацы з вайсковымі НАТА. Калі ўкраінскі апазыцыянэр выходзіць з палону - ён рэпбілітуецца , бярэ ў рукі аўтамат, ці проста дапамагае выйсковым, калі выходзіць беларускі - ён ідзе пісаць палітычную фантастыку ў Threads, альбо махаць сьцяжкамі па плошчах Варшавы і Вільні.
Разыходзімся
24.05.2026
Гэта быў моцны ўдар
Пракоп
24.05.2026
...і не забывайце што во многом імено Сергей разбуділ Беларусь ....много умнік ов у коментах
Много
24.05.2026
Беларусь разбудил не Тихановский, а, как ни странно, ковид, который показал насколько режиму плевать на людей и их жизни. Разбудил и объединил. А Тихановский случайно попал на всё это. И был бы умнее, реализовал потенциал момента. Но реализовать потенциал это не видосики ездить снимать и не горлопанить.
Массы не проснулись
24.05.2026
Пракоп, никого он массово не разбудил. В стране 9 миллионов, а в Минске с шариками, цветочками в пиковые моменты вышло максимум 300 тысяч. Вот это невероятные романтики перемен путем тупого хождения по выходным и проснулись. А потом их тупо побили, пересажали и сам будильник сел в тюрьму, а после выхода показал свою полную несостоятельность как политика. А помните, что после августа штаб Тихановмкой устами Франека вещал, что они сейчас будут полгода готовиться к переговорам с Лукашенко о мирном переходе власти? Прошло 5 лет. До сих пор готовятся к переговорам? Неужели вы не видите, что все эти штабные дилетанты и даже авантюристы?
Ну-ну
24.05.2026
Пракоп, а ты ўсё спіш?
Пытаннечка
24.05.2026
Пракоп, вы хочаце сказаць, што ён будзільнік?
Морфеус
24.05.2026
Никто так не дискредитирует Светлану как ее муж.
хтосьці
24.05.2026
Морфеус , дык гэта муж на наступны дзень пасля "выбараў" звінціў з краіны пасля звычайнай размовы з гэбнюкамі?
Василина
24.05.2026
Интересно, Серёга, со своего кармана заплатил 4500 евро (такая у них такса, о которой знает Google) за размещение статьи на EUobserver? Зря профуканные деньги, лучше бы отдал эту сумму политзаключенным. Серёга, твой поезд, как политика, давно ушел и беларусам ты не интересен. Не соответствуешь духу времени. Так-что не трать время и деньги впустую.
Лол
24.05.2026
Василина, гэбня амаль не паліцца.
Ъ
24.05.2026
"Узок круг этих революционеров. Страшно далеки они от народа"
Беларусь павінна быць Незалежная Дзяржава! а не "мост"....
24.05.2026
Абзац з артыкула Тихановского (ён сваё прозвішча піша па-расейску) у перакладзе на беларускую мову: ________________________ "Гэта было ў выпадку з Фінляндыяй, і такі ж падыход можна выкарыстоўваць як план сучаснай Беларусі: прыхільнасць ваеннаму нейтралітэту і пазбяганне саюзаў, якія Расія будзе інтэрпрэтаваць як прамую пагрозу, напрыклад, неадкладнае сяброўства ў НАТА або ЕС
З эканамічнага пункту гледжання гэта дазволіць працягваць сувязі з Масквой, адначасова адкрываючы каналы ў Еўропе і дыверсіфікаваўшы партнёрскія адносіны. Іншымі словамі, Беларусь стане дзяржавай-мостам, а не полем бітвы для больш буйных дзяржаў". ________________________ Нешта Серёжа не дагаворвае. Прапануе паабяцаць Расеі не ўступленне Беларусі ў саюзы, на якія пальцам пакажа Масква (НАТА або ЕС). І маўчыць пра тое, што Беларусь знаходзіцца ў складзе "саюзнай дзяржавы" з Расеяй і ў вайсковым саюзе "ОДКБ". Гэта Серёжа прапануе пакінуць? Выходзіць не будзем з "ОДКБ" і "саюзнай дзяржавы"?
У эканамічным плане Серёжа хоча зрабіць з Беларусі мост для расейскіх тавараў і нафты з газам? Дзе тут інтарэсы Беларусі?
Filipp
24.05.2026
Самі думкі, якая агучвае Сяргей, не такія ужо і благія, але ж, сваю "фінляндзізацыю" ён не зможа прадаць ні левым, ні правым апазіцыйным беларусам.
Ціханоўскі апублікаваў на Захадзе артыкул пра мадэль «фінляндызацыі» для Беларусі. Яму адказалі з Фінляндыі: Гэта манілаўшчына і хацелкі
Каментатар АНІЧОГА не разумее ў беларусах. Немалая частка шараговых мянтоў саромеецца свайго месца працаўладкавання
З Ціханоўскім было ясна ўсе яшчэ да 20-га года: блогер-папуліст сярэдняй рукі.
А тут ударыўся ў геапалітыку.
Каб не яго жонка, ніхто б пра яго зараз не згадваў. Прапаную альтэрнатыўную назву артыкула: "Муж Ціханоўскай апублікаваў на Захадзе артыкул пра мадэль «фінляндызацыі» для Беларусі".
У такіх выпадках звычайна запытваюцца, ці гатовы яны будуць ахвяраваць свае жыцьцё у такой вайне. Але у нас такая апазыцыя (і мірны народ), што больш дарэчна спачатку спытацца, ці гатовы яны будуць стрэліць у рускага брата)))
Пытаньне рытарычнае, адказ ясны за трыццаць год
Ну, і як вам беларушчына?
Европа расколота, никто не даст Беларуси стать нейтральной, как и Финляндии не позволили оставаться, ведь финнов даже не спросили на референдуме, хотят ли они стать прифронтовым государством.
Ну што тут яшчэ сказаць…
Пазіцыі кінутай захадам Беларусі перад Масковіяй анічым не мацнейшыя за фінаў перад саўком. Тых прынамсі брытанцы падтрымлівалі
А прычым тут гэта наогул? Беларусь кінутая ўласным насельніцтвам перадусім, і яе пазіцыі нашмат-нашмат горшыя за фінскія.
Сітуацыя горшая, але і ў фінаў была не нашмат лепей. Вы ж крытыкуеце за вымушаную тактыку, якая дакладна не меней вымушаная за фінскую.
А Беларусь кінутая найперш не насельніцтвам, а баязлівымі элітамі/эканамічнымі ўцекачамі, што сядаюць на чамаданы пры першай нагодзе
Вось толькі усё яшчэ горш. Вы гаворыце так быццам Лукашэнка проста нічога не робіць і таму краіна дэградуе, а насамрэч ён актыўна і метадычна робіць усё для яе зьнішчэньня і ўваходу ў склад расеі. С кожным годам будзе меньш беларускага, больш русыфікацыі, і гэта не толькі пра мову, гэта пра ўсё ўвогуле - пра культуру, ідэялёгію, гісторыю, падручнікі, эканоміку. Ужо і так амаль адна назва засталася, а праз гадоў 10-15 тут проста не будзе ніякіх думак ні аб беларушчыне, ні аб рэвалюцыях. Будуць такія ж думкі як у галаве сярэдняга растаўчаніна. А праз 20 гадоў пра такую з'яву як Беларусь можна будзе забыць канчаткова.
І так, каб штось там вызваляць, ці нават проста дамаўляцца з ворагам трэба маць сілу і гатоўнасьць ваяваць, ці прынамсі баставаць. А калі гэтага няма - то "прабачце, але ў вас няма карт" (як сказаў бы руды Донні Красноў-Трамп). Шпацыры па плошчах, бясконцыя размовы і музычныя фэсты, выбары кудысь там дзесь за мяжою самі па сабе ніяк не дапамогуць скінуць Лукашэнку і выкінуць маскалёў з краіны. І ніякі Захад за нас ваяваць не будзе, ён добра гэта паказаў на прыкладзе Ўкраіны.
А самае цікавае што ўсіх прыхільнікаў "мірнага пратэсту" (хто яшчэ ў Беларусі), ды і ўсіх астатніх зрэшты ўсё роўна адправяць ваяваць. Толькі прымусова і на расейскім баку. Так што насамрэч выбар стаіць не ў тым ваяваць, ці не, а проста выбар ЗА КАГО ваяваць - за сябе, ці за маскалёў. Але нават т.зв. "апазыцыі" не хапае мазгоў і сьмеласьці каб гэта ўбачыць і прызнаць. І ад свайго страху і глупства яны займаюцца нейкаю абсалютнаю лухтою замест падрыхтоўкі тых жа дыверсійных груп, сеткі падпольшчыкаў, наладжваньня супрацы з вайсковымі НАТА. Калі ўкраінскі апазыцыянэр выходзіць з палону - ён рэпбілітуецца , бярэ ў рукі аўтамат, ці проста дапамагае выйсковым, калі выходзіць беларускі - ён ідзе пісаць палітычную фантастыку ў Threads, альбо махаць сьцяжкамі па плошчах Варшавы і Вільні.
ов у коментах
Серёга, твой поезд, как политика, давно ушел и беларусам ты не интересен. Не соответствуешь духу времени. Так-что не трать время и деньги впустую.
________________________
"Гэта было ў выпадку з Фінляндыяй, і такі ж падыход можна выкарыстоўваць як план сучаснай Беларусі: прыхільнасць ваеннаму нейтралітэту і пазбяганне саюзаў, якія Расія будзе інтэрпрэтаваць як прамую пагрозу, напрыклад, неадкладнае сяброўства ў НАТА або ЕС
З эканамічнага пункту гледжання гэта дазволіць працягваць сувязі з Масквой, адначасова адкрываючы каналы ў Еўропе і дыверсіфікаваўшы партнёрскія адносіны. Іншымі словамі, Беларусь стане дзяржавай-мостам, а не полем бітвы для больш буйных дзяржаў".
________________________
Нешта Серёжа не дагаворвае. Прапануе паабяцаць Расеі не ўступленне Беларусі ў саюзы, на якія пальцам пакажа Масква (НАТА або ЕС). І маўчыць пра тое, што Беларусь знаходзіцца ў складзе "саюзнай дзяржавы" з Расеяй і ў вайсковым саюзе "ОДКБ". Гэта Серёжа прапануе пакінуць? Выходзіць не будзем з "ОДКБ" і "саюзнай дзяржавы"?
У эканамічным плане Серёжа хоча зрабіць з Беларусі мост для расейскіх тавараў і нафты з газам? Дзе тут інтарэсы Беларусі?