Меркаванні3030

Авяр'янаў-Мінскі: «Партнёрства між нацыяналістамі і ўладай у Беларусі паўстала пасля Крыма і Данбаса»

Своеасаблівы саюз паміж апазіцыйнымі, нацыяналістычнымі СМІ і ўладнымі структурамі Беларусі намеціўся яшчэ летась і быў выкліканы падзеямі ў Крыме і ў Данбасе, заявіў 22 студзеня агенцтву Eurasia Daily (EADaily) Кірыл Авяр'янаў-Мінскі, які раней жыў у Беларусі, але з'ехаў у Расію, або Вялікаросію, як піша ён сам.

Кірыл Авяр'янаў-Мінскі. Фота з асабістай старонкі

Гэты палітолаг ўжо называў беларускі народ штучным фарміраваннем («ніякага» братняга народа» у экс-БССР няма»), абвінавачваў Лукашэнку ў «самасційнай ерасі» і дапускаў верагоднасць абвяшчэння «народных рэспублік на ўсходзе (а потым, магчыма, і на захадзе) сённяшняй РБ».

На гэты раз Авяр'янава зачапіла гісторыя настаўніцы фізікі і астраноміі мазырскага ліцэя Кацярыны Кашо, якая пад нікамі @Russian Girl і @_belka_strelka пісала гнеўныя пасты пра «хахлоў» і «да***баў». З часам стала вядома, што блогерка больш у ліцэі не працуе: звольнілася «па ўласнай ініцыятыве». Журналісты спрабавалі звязацца з самой мазырскай настаўніцай, але тая адмовілася што-небудзь каментаваць.

Сыход Кацярыны Кашо са школы Авяр'янаў называе чарговым прыкладам партнёрства паміж нацыяналістамі і ўладай у Беларусі.

«Мы можам ўзгадаць гісторыю з помнікам Пушкіну ў Магілёве, — піша Авяр'янаў, — калі пасля істэрыкі ў нацыяналістычных СМІ ўлады горада прыбралі з помніка таблічку з вершам «Клеветнікам Россіі», напісаным у сувязі з разгромам Польскага паўстання 1830-31 гадоў. Рэч у тым, што польскі мяцеж лічыцца нацыяналістамі беларускім вызваленчым паўстаннем. Таксама можна ўзгадаць гісторыю з віцебскай газетай «Наша праваслаўе», калі пасля публікацыі ў апазіцыйнай прэсе выданню было вынесена папярэджанне Міністэрства інфармацыі».

У сакавіцкім нумары газеты за 2015 год была надрукавана гутарка з Маргарытай Зайдлер, грамадзянкай Германіі, якая ваюе на баку баявікоў «Наваросіі». Зайдлер заклікала праваслаўных вернікаў да ўдзелу ў гэтай вайне. Многія задаліся пытаннем, ці не было ў тым матэрыяле «прапаганды вайны», якая падпадае пад артыкул 123 КК Рэспублікі Беларусь. А мінінфарм зрабіў адпаведную выснову. 

«Пасля Крыма і Наваросіі Лукашэнка перайшоў да даволі нацыяналістычнай рыторыкі, адпавяднай той, якой ужо шмат гадоў прытрымліваецца апазіцыя, якая да апошняга часу жорстка крытыкавала беларускага прэзідэнта», — робіць выснову палітолаг.

«І гісторыя з Кацярынай Кашо акурат з'яўляецца чарговым прыкладам такога «прыватна-дзяржаўнага» партнёрства», — рэзюмаваў Авяр'янаў-Мінскі для Eurasia Daily.

Каментары30

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы71

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

У Наваполацку знялі, як мыш у краме вылазіць паласавацца катлетамі ВІДЭА3

«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»9

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы71

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць