Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Анкара абараняе баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава». Паводле яго слоў, ёсць звесткі, якія гавораць аб зацікаўленасці шэрагу турэцкіх службовых асоб у пастаўках нафтапрадуктаў ад гэтай арганізацыі.
«Злачынныя дзеянні турэцкіх уладаў, якія збілі расійскі самалёт, - прывялі да трох наступстваў. Па-першае, небяспечнае абвастрэнне адносін паміж РФ і НАТА, якое не можа быць апраўдана ніякімі інтарэсамі, уключаючы абарону дзяржмежаў», - заявіў Мядзведзеў. Па-другое, Турцыя прадэманстравала, што абараняе ІД, дадаў прэм'ер.
«І па-трэцяе, падарваныя доўгія добрасуседскія адносіны паміж Расіяй і Турцыяй, у тым ліку, у эканоміцы і гуманітарнай сферы», — сказаў кіраўнік урада. Ён падкрэсліў, што следствам таго, што адбылося, можа стаць адмова ад цэлага шэрагу сумесных праектаў і страта турэцкімі кампаніямі пазіцый на расійскім рынку».
Цяпер чытаюць
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца

Каментары