Грамадства5454

Заўзятар зборнай: У міліцыі нам казалі: «Вы хочаце, каб было, як у Луганску, дзе бандэраўцы ядуць дзяцей?»

Зміцер Хведарук — адзін з заўзятараў зборнай Беларусі, якога затрымалі на гульні ў Барысаве Беларусь – Македонія за шалікі з Пагоняй. Цэлы наступны дзень Змітра і яшчэ двух хлопцаў прамарынавалі ў судзе. У выніку ўсіх затрыманых прызналі вінаватымі ў дробным хуліганстве і прысудзілі 10 базавых велічынь штрафу (1,8 мільёны рублёў). Зміцер Хведарук падзяліўся ўражаннямі з карэспандэнтам «НН».

Зміцер Хведарук (другі злева) пасля гульні Беларусь — Іспанія. На тую гульню яго прапусцілі з шалікам з Пагоняй.

«Большасць фанатаў зборнай у перапынку гульні з Македоніяй пайшлі ў прыбіральню, ці проста ў галерэю, каб выпіць гарбаты ці кавы, бо было дастаткова халодна, нягледзячы на тое, што ўвесь тайм мы скакалі і спявалі. Да мяне падышоў чалавек у цывільным з рацыяй. Ён спытаўся, што ў мяне намалявана на шаліку. Пабачыў на ім Пагоню, сказаў мне, каб я здаў шалік у камеру захоўвання і ішоў назад на трыбуны глядзець.

Пытаюся, чым матываваныя гэтыя патрабаванні? Ён сказаў, што з’яўляецца супрацоўнікам праваахоўных органаў. Рэзка папярэдзіў: калі я не здыму шалік, то будзе горш. Я паказаў у інтэрнэце старонку аб тым, што Пагоня з’яўляецца культурна-гістарычнай каштоўнасцю, што гэта герб Віцебскай вобласці, некаторых гарадоў. Для міліцыянта гэтая інфармацыя нічога вартая не была.

Прыйшло яшчэ некалькі супрацоўнікаў, якія запатрабавалі пайсці з імі. Я павярнуўся, пабачыў, што забіраюць яшчэ некалькі чалавек з сектару. Варта адзначыць, што спынілі яшчэ аднаго хлопца, у якога быў бела-чырвоны шалік з арнаментам, але не пабачыўшы там Пагоню, адпусцілі.

Пасля гэтага нас пасадзілі ў міліцэйскую машыну, ніякіх абвінавачванняў не прад’яўлялі, і прывезлі ў Барысаўскі РУУС.

Дарэчы, пры ўваходзе на стадыён ніякіх праблем не ўзнікла гэтым разам. Але ўвесь сектар здымалі нейкія невядомыя людзі на відэакамеры. Мабыць, яны якраз так і пабачылі людзей з нацыянальнай сімволікай.

Да апошняга мы не ведалі, у чым нас абвінавачвалі. Была надзея, што патрымаюць і адпусцяць. Толькі пасля таго, як адкаталі пальчыкі, стала ясна, што ноч мы правядзём у пастарунку.

У міліцыі нам казалі, што мы ганьбім краіну, робім негатыўны вобраз, носім фашысцкую сімволіку. Спыталіся, ці хочам мы, каб было, як ва Украіне? Адзін міліцыянт гразіўся прывесці сям’ю з Луганска, каб яны расказалі, як там дзяцей ядуць бандэраўцы.

Прыйшоў нейкі злосны падпалкоўнік, кажуць, што ён адказвае ў Барысаве за фанатаў, які пачаў на нас крычаць, што мы кепска сядзім, кепска стаім, што мы выклікаем агрэсію, мы зганьбілі краіну, калі прыйшлі на гэты матч.

У ізалятары было не так кепска, як на Акрэсціна, бо давалі матрац, прасціну, падушку, нават лёгкую коўдру. Але мы амаль суткі адседзелі без пітной вады, бо вада ў камеры была жудаснай. У камеры было два забітыя акны, адна з шыбаў была разбітая, таму было надзвычай холадна, не маглі нармальна заснуць.

Жаданне падтрымліваць зборную ніколі не прападае. Варта як станоўчы факт адзначыць, што на сітуацыю з нашым затрыманнем звярнула ўвагу Беларуская федэрацыя футбола, што няма ніякіх правапарушэнняў. Спадзяюся, што гэта нейкім чынам паспрыяе вырашэнню сітуацыі. Калі такое будзе паўтарацца, то не ведаю, ці будзе нехта хадзіць на матчы ў будучыні».

Каментары54

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца9

За адмову разблакаваць тэлефон пры ўездзе ў Расію цяпер можна сесці на 15 сутак4

Жанчына схадзіла ў філармонію і абурылася, што ў скрыпачкі на сцэне спаўзла брэтэлька бюстгальтара11

Зяленскі лічыць зачыстку інтэрнэту ў Расіі падрыхтоўкай да ўдару па Балтыі25

Мужчына расстраляў васьмярых дзяцей у ЗША8

Іран адмаўляецца ад сустрэчы з амерыканцамі ў Ісламабадзе. Байкот выдае глыбокі раскол у Тэгеране4

Кулеба бачыць падрыхтоўку беларускай арміі да вайны. Але гэты мілітарысцкі тэатр прызначаны толькі для аднаго гледача — Крамля28

Праз канфлікт з Папам Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне14

У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць