Грамадства66

На філалагічны ў БДПУ на платнае ўзялі ўсіх… і недабралі 14 чалавек

А ў аграрна-тэхнічны будучых метролагаў залічвалі з 88 баламі з 400 магчымых.

Лёгка трапіць на платнае будучым настаўнікам рускай і беларускай мовы сёлета можна было ў БДПУ імя Максіма Танка. Залічвалі ўсіх, хто падаў дакументы і ўсё адно недабралі 14 чалавек.

Таксама ўсіх жадаючых узялі на факультэт эстэтычнай адукацыі ў гэтай ВНУ. Навучанне ў БДПУ пасля падаражання абыдзецца першакурснікам у 15-17 мільёнаў на год.

«Цалкам закрылі інжынерныя спецыяльнасці, але недабралі на эканамічныя. І балы ў гэтым годзе ў платнікаў вышэйшыя, чым у мінулым», — радуюцца ў прыёмнай камісіі аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта.

Нягледзячы на дадатковы набор, у гэтай ВНУ 20 студэнтаў-платнікаў не хапіла, каб закрыць усе месцы. Будучыя мэнаджары ў аграрна-тэхнічны маглі паступіць са 107 баламі з 400 магчымых, а метролагі набраць 88 і прайсці на платнае. Але летась было яшчэ горш.

Паўсотні чалавек на платным недалічваецца Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Для аб'ёмаў гэтага ВНУ такая колькасць — гэта няшмат.

«Практычна ўсіх набралі. Прахадныя балы амаль такія ж як і цяпер, нічога асабліва не змянілася», — ацэньваюць у прыёмнай камісіі.

Прахадныя балы невысокія: ад 107 на машынабудаўніцтве да 238 на архітэктурным дызайне. А навучанне каштуе ад 19 да 20 мільёнаў за першы год.

Медыцынскі ўніверсітэт у Мінску набраў усіх студэнтаў-платнікаў. Прытым, што тут адукацыя адна з самых дарагіх — да 23 мільёнаў за першы год навучання.

Найменш пашчасціла прыватным ВНУ. Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва, напрыклад, не будзе сёлета вучыць першакурснікаў на дзённым, толькі на завочцы.

«Мы набралі зусім мала першакурснікаў і вырашылі распусціць, бо нерэнтабельна. А на завочным групы добрыя набралі», — паведамляюць ва ўніверсітэце. І запэўніваюць, што закрывацца пакуль не плануюць. 

Год навучання на завочным будзе каштаваць першакурсніку 6,7 мільёна.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць