Меркаванні7979

Ці трэба забараняць аборты? Відэадыскусія ў студыі «НН» 

Беларусь уваходзіць у лік краін з ліберальным заканадаўствам у сферы абортаў. Жанчына можа зрабіць аборт па сваім жаданні да 12 тыдняў цяжарнасці, па сацыяльных паказаннях – да 22 тыдняў, а пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў – у любы момант цяжарнасці.

Разам з тым, заканадаўства ў гэтай галіне час ад часу змяняецца. Паводле апошніх паправак у Законе аб ахове здароўя, якія пачалі дзейнічаць з канца 2014 года, доктар можа адмовіцца рабіць аборт, калі няма пагрозы жыццю жанчыны.

Істотна звузіліся сацыяльныя паказанні для правядзення аборту. Калі раней да іх адносілі, сярод іншага, шматдзетнасць альбо інваліднасць мужа, то цяпер сацыяльнымі паказаннямі з'яўляюцца толькі цяжарнасць у выніку згвалтавання ды факт пазбаўлення бацькоўскіх правоў.

Значную ролю ў прыняцці гэтых зменаў адыгралі актывісты «пралайф» рухаў (ад англ. pro-life – «за жыццё»), у тым ліку царква. На іх думку, жыццё чалавека пачынаецца з моманту зачацця, а таму аборт — гэта забойства ненароджанага дзіцяці. Адпаведна, іх трэба забараніць ці хаця б абмежаваць.

Напрыклад, актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі прапаноўвалі скараціць тэрмін для правядзення аборту да 7 тыдняў ды выключыць сацыяльныя паказанні.

Частка грамадства (так званыя прыхільнікі «прачойс» — ад англ. pro-choice – «за выбар») даводзяць, што жанчына мусіць сама вырашаць, што рабіць з непажаданай цяжарнасцю. Права на аборт разам з правам на даступнасць кантрацэпцыі - неад'емныя рэпрадукцыйныя правы.

Лічыць эмбрыёна роўным у правох з чалавекам не выпадае, бо ён не жыццяздольны па-за целам жанчыны, перакананыя прачойсеры. А каб зменшыць колькасць непажаданых цяжарнасцяў, трэба ўводзіць сэксуальнае выхаванне ў школах.

Летась у Беларусі было праведзена каля 30 тысяч абортаў, ці 25 на 100 родаў. Пачынаючы з 2000 года беларускі зрабілі амаль мільён перарыванняў цяжарнасцяў.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт

Cёння, 10 чэрвеня, у рэдакцыі «НН» заснавальніца праекту «Гендэрны маршрут», даследчыца Ірына Саламаціна ды юрыстка, каардынатар кампаніі «У абарону жыцця» БХД Вольга Кавалькова адкажуць на пытанні журналістаў і чытачоў «НН» на тэму абортаў.

Глядзіце таксама апытанку сярод мінчукоў:

Пакідайце свае пытанні да ўдзельніц дыскусіі ў каментарах.

Каментары79

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць