Свет44

У Канстанцінаўцы (Данецкая вобласць) успыхнулі беспарадкі, пасля таго як вайсковая машына збіла дзіця

У Канстанцінаўцы Данецкай вобласці лакалізаваны беспарадкі, якія ўзніклі пасля ДТЗ з удзелам украінскіх вайскоўцаў, у выніку якога загінула 8-гадовае дзіця, перадае kp.ua.

kp.ua

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ГУ МУС Украіны ў Данецкай вобласці Ілля Ківа на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» вечарам у панядзелак, 16 сакавіка.

«Зараз завадатары ідэнтыфікаваныя, і беспарадкі лакалізаваны, міліцыя бярэ пад кантроль сітуацыю», — напісаў ён.

Пры гэтым Ківа дадаў, што тое, што адбылося ў Канстанцінаўцы «не мае апраўдання і вінаватыя ў смерці дзіцяці павінны быць пакараныя».

«Зачыншчык беспарадкаў усталяваны, у бліжэйшы час ён будзе затрыманы і паўстане перад законам», — запэўніў Ківа.

У панядзелак, 16 сакавіка, бранемашына з украінскімі вайскоўцамі, парушыўшы правілы дарожнага руху ўрэзалася ў натоўп людзей, у выніку загінула 8-гадовая дзяўчынка, а яе цётка атрымала цяжкія траўмы.

Пасля гэтага каля 100 чалавек сабраліся каля будынка міліцыі, патрабуючы выдачы вінаватых, яны спалілі некалькі шынаў, выбілі шыбы, спалілі машыну ДАІ, а таксама паспрабавалі ўзяць штурмам будынак школы, дзе жывуць вайскоўцы. Пад вечар сітуацыю ўдалося лакалізаваць.

Расійскія СМІ паспрабавалі характарызаваць сітуацыю як «народнае паўстанне», а «горад у агні». Прычым яны спасылаліся на выданні і сайты «Наваросіі», якія не маюць карэспандэнтаў у Канстанцінаўцы

Каментары4

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне70

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць