Навука і тэхналогіі33

У Беларусі ад 1 сакавіка блакуюцца «безыменныя» электронныя кашалькі

У Беларусі ад 1 сакавіка прыпыненыя аперацыі па электронных кашальках, уласнікі яких не прайшлі працэдуру ідэнтыфікацыі.

У адпаведнасці з дэкрэтам №6 ад 28 снежня 2014 года «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў» ўладальнікі электронных кашалькоў і кліенты, якія іх адкрываюць, падлягаюць абавязковай ідэнтыфікацыі. Тыя, хто не паспеў ідэнтыфікавацца да 1 сакавіка, могуць ўладзіць усе фармальнасці і пасля гэтай даты. Прайсці ідэнтыфікацыю можна ў аддзяленнях банкаў, якімі адкрыты электронны кашалёк, пасля чаго ён будзе разблакваны.

У 2014 годзе ў Беларусі электронныя грошы ў абарачэнне выпускалі восем банкаў. У іх ліку Белгазпрамбанк (электронныя грошы сістэм EasyPay «Берліё», «МТС Грошы»). Акрамя таго, гэты банк пагашаў электронныя грошы нерэзідэнтаў сістэм «Росберлио-Карт», «Крисмар». З электроннымі грашыма працавалі Тэхнабанк (на тэхнічнай платформе сістэмы WebMoney Transfer), Парытэтбанк (iPay), ИнтерПэйБанк (W1 Bel), Трастбанк (iPay), Прыорбанк (Belqi, «ОСМП», iPay).

Што тычыцца прадаплочаных картак, то іх эмісіяй займаліся Прыорбанк, Белінвестбанк і Беларусбанк. У Прыорбанку інфармуюць кліентаў, што 1 сакавіка ўсе прадаплочаныя падарункавыя карты будуць заблакаваныя. У банку абяцаюць дадаткова паведаміць аб далейшай працы з імі. У Белінвестбанку ананімныя падарункавыя карты заблакавалі яшчэ 27 лютага. Аднак тут пасля правядзення ідэнтыфікацыі трымальніка, карта будзе разблакаваная. Беларусбанк прыпыніў продаж падарункавых картак у снежні 2014 года.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва4

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць