Аўто22

У пункце пропуску «Прывалка» усталявалі стацыянарны «рэнтген» для аўтамабіляў

У пункце пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы ўсталявалі стацыянарны інспекцыйна-надглядны комплекс Rapiscan Eagle G60, паведамілі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Укараненне тэхналогіі неінтрузіўнага надгляду ў пункце пропуску вялося ў адпаведнасці з праграмай трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія-Літва-Беларусь». Будаўніцтва пляцоўкі для аб'екта, ангара і адміністрацыйна-дыспетчарскага корпуса, а таксама закупка і мантаж самага абсталявання фінансаваліся за сродкі рэспубліканскага бюджэту (Br5,34 млрд) і Еўрасаюза (2,7 млн еўра).

Выкарыстанне новага абсталявання дазваляе істотна эканоміць час пры дбайным надглядзе аўтамабіля. За 5-15 хвілін без ускрыцця і разгрузкі грузавіка, дэмантажу вузлоў, агрэгатаў і элементаў кузава легкавога транспартнага сродку можна атрымаць малюнак аўтамабіля і тавараў, што перавозяцца ў ім. Усе канструктыўныя асаблівасці машыны, колькасць тавару і яго характарыстыкі супрацоўнік мытні бачыць на маніторы.

Для абароны персаналу і насельніцтва праца інспекцыйна-надгляднага комплексу арганізавана такім чынам, што выпраменьвальнік уключаецца толькі пры наяўнасці машыны ў зоне сканавання. Папераджальная светлавая і гукавая сігналізацыя паведамляе аб пачатку і працягласці працэсу сканавання. Абарона персаналу і насельніцтва арганізуецца таксама з дапамогай прымянення камер вонкавага відэаназірання, гучнагаварыцеляў, кнопак аварыйнага прыпынення комплексу, светлавых датчыкаў кантролю перыметра.

Гродзенская рэгіянальная мытня мае вопыт выкарыстання мабільных інспекцыйна-надглядных комплексаў. У асноўным яны ўжываюцца ў пунктах мытнага афармлення «Брузгі» і «Бераставіца». З іх дапамогай за студзень-лістапад бягучага года праведзена больш за 27 тыс. мытных аглядаў тавараў і транспартных сродкаў. Ацэначны кошт тавараў і транспартных сродкаў, якія з'яўляліся аб'ектамі і (або) прыладамі правапарушэнняў, склала больш за Br13,5 млрд. Эканамічная мэтазгоднасць эксплуатацыі падобных комплексаў Гродзенскай мытняй склала Br34,4 на адзін беларускі рубель выдаткаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?28

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі4

Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах3

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў8

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?28

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць