Грамадства

Алена Танкачова абскарджвае рашэнне аб высылцы з краіны

Праваабаронца Алена Танкачова 28 лістапада падала скаргу ў ГУУС Мінгарвыканкама на рашэнне Першамайскага РУУС аб высылцы з Беларусі.

«Сёння скарга была зарэгістраваная ва ўстаноўленым парадку. Зараз еду дамагацца, каб Першамайскае РУУС на падставе пададзенай скаргі прыпыніла высылку на тры месяцы», — паведаміла Танкачова.

Нагадаем, 5 лістапада Першамайскае РУУС прадпісала Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь і забараніла ёй наведваць краіну ў найбліжэйшыя тры гады.

Абскарджанне рашэння прадугледжвае прыпыненне прадпісання аб высылцы на тры месяцы.

Пра гэта праваабаронцы 20 лістапада на асабістым прыёме паведаміў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Танкачова з'яўляецца грамадзянкай Расіі, але жыве ў Беларусі прыблізна 30 гадоў, мае тут нерухомасць і пастаянную працу.

На працягу 20 гадоў яна і Цэнтр прававой трансфармацыі, які яна ўзначальвае, аказваюць прафесійную юрыдычную і экспертную падтрымку некамерцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама ў сітуацыях з парушэннямі правоў чалавека.

Падставай для рашэння ўлад сталі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем Танкачовай, зафіксаваныя відэакамерамі.

Сем тысяч подпісаў, сабраныя грамадскімі актывістамі пад просьбай не высылаць Танкачову з краіны, на рашэнне ўлад не паўплывалі.

Паводле прадпісання УУС Першамайскага раёна Мінска ад 5 лістапада, на працягу месяца Танкачова павінна пакінуць тэрыторыю Беларусі, уезд на якую ёй забаронены ў найбліжэйшыя тры гады. 

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці лічаць дзеянні ўлад непрапарцыянальнай і палітычна матываванай санкцыяй, звязанай з прафесійнай дзейнасцю праваабаронцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу22

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана4

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

Маджтабе Хаменеі будуць ставіць пратэз нагі і рабіць пластычную аперацыю1

У Мазыры шматдзетная маці два гады даглядала інваліда, а пасля забіла яго2

Міхаіл Гуцэрыеў збіраецца прыйсці ў беларускую сельскую гаспадарку5

На гродзенскіх могілках на Радаўніцу давялося тушыць адну з магіл

Украінцы паведамілі пра знішчэнне 12 афіцэраў ФСБ у Данецку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу22

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць