Грамадства6969

Лябедзька: Палітвязень Статкевіч будзе кандыдатам у прэзідэнты

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў аўторак правёў прэс-канферэнцыю ў Мінску.

Анатоль Лябедзька, лідар АГП, 25 лістапада зрабіў заяву на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Паводле яго слоў, палітвязень Мікола Статкевіч (ён за кратамі знаходзіцца са снежня 2010 года) будзе кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. «Мы яго падтрымаем. Мы гатовыя выставіць яго кандыдатам, але разумеем, што яго не зарэгіструюць», — заявіў Лябедзька.

Другім кандыдатам у прэзідэнты будзе сам Анатоль Лябедзька. Але ён пакідае за сабой права зняцца з выбараў.

Ініцыятыўная група па вылучэнню кандыдатаў у прэзідэнты можа быць створана ўжо сёлета.

Ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч заявіў, што калі палітычныя сілы, якія выступаюць за правядзенне кангрэсу дэмакратычных сілаў (для абрання на ім адзінага кандыдата ў прэзідэнты), не маюць сваіх кандыдатаў, тады няма сэнсу у гэтым мерапрыемстве.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2015 годзе.

Міколу Статкевічу 58 гадоў. Ён — падпалкоўнік запасу, экс-кандыдат у прэзідэнты, дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху. У траўні 2011 года быў асуджаны на 6 гадоў зняволення «за арганізацыю масавых беспарадкаў» 19 снежня 2010-га ў Мінску. Палітвязень знаходзіцца ў магілёўскай турме № 4. Вызвалення Міколы Статкевіча, як і іншых палітвязняў, патрабуюць ад уладаў Беларусі Еўрасаюз і ЗША.

Апытанка

Каментары69

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»13

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады30

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі2

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»13

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць