Аўто4646

Меркаванне: павялічэнне хуткасці на МКАД і трасах пад Мінскам — ідыёцкае рашэнне

На МКАДзе і так людзі забіваліся дзясяткамі, а зараз будзе яшчэ горш. На кожным заездзе-з'ездзе на МКАД — аварыйная зона. А там дзе тыя заезды-з'езды супадаюць з мастамі і накладаюцца адзін на адзін — увогуле кашмар. Кожны, хто жыве за МКАДам, у курсе (я таксама там жыву і штодзень важу дзяцей у школу з праездам па МКАД – смяротная латэрэя).

Павышаеце хуткасць — пахавальныя бюро парадуюцца.

А за апошнім рашэннем, дарэчы, ідыёцкае жаданне пакрасавацца: во, маўляў, якія я зрабіў вам дарогі. А дарогі па бяспецы — зусім жа не нямецкія і не польскія аўтастрады. У нас яны танненькія, з’езды з іх танненькія, агароджаў вакол іх няма, дый якасць палатна не еўрапейская. І машыны ў нас не як у немцаў, і па падушках бяспекі ў тым ліку.

Любое павелічэнне вядзе да таго, што людзі, у прынцыпе, пачынаюць ездзіць хутчэй. А на МКАДзе ёсць месцы, дзе проста штодзённы гамон. Напрыклад, заезды-з'езды на МКАД каля праспекта ва Уруччы, з Усіхсвяцкай, з Партызанскага праспекта, з Ждановіч, каля Еўроопта ў Сухараве, з праспекта Дзяржынскага. Палосы разгону там такія кароткія (або іх няма зусім), што там суцэльная аварыйная сітуацыя ў гадзіны пік. А тут яшчэ па левай нехта будзе законна гнацца, а потым рэзка натыкацца на затор ці нечаканыя перастраенні…

Рашэнне, прынятае дзеля пыхі і рэйтынгу, будзе каштаваць нам сотні жыццяў.

Каментары46

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць