Улада99

Лукашэнка — кіраўнікам Малдовы: Вашу краіну за пяць гадоў можна зрабіць калі не квітнеючай, то выдатнай

Аляксандр Лукашэнка 25 верасня, у другі дзень афіцыйнага візіту ў Малдову, сустрэўся са старшынёй парламента гэтай краіны Ігарам Корманам, лідарамі парламенцкіх фракцый, а таксама прэм'ер-міністрам Юрыем Лянкэ. 

Паводле меркавання Лукашэнкі, у найбліжэйшыя гады Малдова можа дасягнуць добрых вынікаў развіцця. «Вашу краіну за пяць гадоў можна зрабіць калі не квітнеючай, то выдатнай, — цытуе беларускага кіраўніка яго прэс-служба. — Важна, каб пасля выбараў была адзіная кансалідацыя, ці хоць бы каб ва ўрадзе не перашкаджалі працаваць». 

Лукашэнка разам з малдаўскім прэзідэнтам Мікалаем Цімофці ўзяў удзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця ў Кішынёве камерцыйнага цэнтра па продажы керамічнай пліткі і санітарнай керамікі беларускага прадпрыемства «Керамін». 

Лукашэнка назваў гэта знакавай падзеяй, якая красамоўна сведчыць аб развіцці дзелавога супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. «Рады, што адна з самых старых вытворчасцяў Беларусі кожны год узмацняе свае пазіцыі на рынку Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўропы. Наша прадпрыемства мае высокі аўтарытэт сярод партнёраў дзякуючы сучаснаму стылю, добраму дызайну, выдатнай якасці і шырокаму выбару прадукцыі», — адзначыў ён. 

Лукашэнка лічыць, што новы найбуйнейшы ў Кішынёве гандлёвы цэнтр дазволіць падняць узровень арганізацыі абслугоўвання пакупнікоў. Паводле яго меркавання, гэтаму паслужыць і тое, што акрамя керамікі тут прадстаўлена якасная прадукцыя іншых беларускіх вытворцаў. 

Кіраўнік Беларусі выказаў падзяку кіраўнікам «Керамін-Кішынёў» за рашэнне аб выдзяленні беларускай абшчыне Малдовы плошчаў для размяшчэння тут Цэнтра беларускай культуры імя Янкі Купалы. «Упэўнены, ён стане прывабным астраўком «беларускай зямлі» ў Малдове і будзе спрыяць прасоўванню беларускай культуры і ўмацаванню дружбы паміж нашымі народамі», — сказаў ён. 

Лукашэнка адзначыў, што падчас перамоў з Цімофці, а таксама прэм'ер-міністрам і спікерам парламента ішла гаворка пра «няпростыя часы», якія перажывае Малдова, паведамляе прэс-служба. «Усё гэта пераадольна, толькі трэба згуртавацца і ў гэтым кірунку дзейнічаць. А мы будзем вам надзейнымі спадарожнікамі», — сказаў Лукашэнка. 

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў агледзелі гандлёвы цэнтр, агульная плошча якога складае больш за 15 тыс. кв. м. Лукашэнка пагутарыў з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Кіраўнік грамадскай арганізацыі «Беларуская абшчына Рэспублікі Малдова» Юрый Статкевіч падарыў Лукашэнку драўлянае пано, а ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Вайцаховіч — кнігу мемуараў. 

Лукашэнка таксама ўсклаў вянок да помніка Стэфану Вялікаму ў Кішынёве.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба26

Паплечніка Бондаравай выклікаў ГУБАЗіК7

«Масоўка — гэта мяса». Беларус распавёў пра працу ў масоўцы ў кіно1

Ці хоча беларуская моладзь пераехаць і куды? Вынікі апытання13

КНДР выпрабавала электрамагнітную бомбу, якая здольная выклікаць блэкаўты2

У Літве раскрылі міжнародную групу, што планавала палітычныя забойствы. Сярод злачынцаў ёсць беларусы4

Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ3

Дэфіцыт расійскага бюджэту за першы квартал аказаўся большы, чым планавалася на год5

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць