Меркаванні1010

У «Драздах-2» папаўненне: падсяляюць старшыню Следчага камітэта і дырэктарку Беларускай калійнай кампаніі

Апошнім жыхаром Вяснінкі стаў Валянцін Шаеў, у суседнім раёне будзе жыць Алена Кудравец.

За апошнія некалькі гадоў беларускія чыноўнікі атрымалі больш за 40 зямельных надзелаў у сталічным раёне Вяснінка. Міністры, сілавікі, адстаўнікі… Падрабязней пра новых жыхароў «Драздоў-2» «Наша Ніва» распавядала ў №21 ад 4 чэрвеня.

Пасля той масавай раздачы свабодным заставаўся толькі адзін надзел. Гэта апошні ўчастак на вуліцы Сёмкаўскай, па суседстве з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам.

Як стала вядома «НН», у пачатку красавіка 2014 года надзел плошчай 0,12 га ўсё ж знайшоў гаспадара. Паводле рашэння Мінгарвыканкама, ім стаў старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў.

Чым адметны гэты сілавік?

Гэта адзін з нямногіх чыноўнікаў, у афіцыйных біяграфіях якіх адсутнічае інфармацыя пра дакладнае месца нараджэння. «Нарадзіўся ў 1964 у Віцебскай вобласці» — дзіўная таямнічасць. Такія ж фармулёўкі ёсць толькі ў біяграфіях старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка і былога разведчыка, а цяпер міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

У 27 гадоў Шаеў скончыў БДУ і пачаў працу следчым у пракуратуры. Праз сем гадоў ён стаў пракурорам Расонскага раёна, а яшчэ праз пяць — Віцебскага раёна.

У 2006 Шаева павысілі ў пасадзе і забралі ў Мінску ў Генеральную пракуратуру. У сталіцы ён стаў начальнікам упраўлення па наглядзе за расследаваннем крымінальных спраў. Пасля была яшчэ праца пракурорам Гомельшчыны (з 2009 да 2012) і, нарэшце, вяртанне ў сталіцу на пасаду намесніка старшыні Следчага камітэта.

А калі ягонага начальніка Валерыя Вакульчыка забралі кіраваць КДБ, Следчы камітэт узначаліў Шаеў.

Чыноўнік пачаў абжывацца ў Мінску яшчэ падчас першага пераезду ў сталіцу. Уступіў у жыллёвы кааператыў, пабудаваў кватэру. Вось толькі пажыць у ёй фактычна не паспеў, бо быў накіраваны ў Гомель.

Цяпер жа Шаеву перапала 12 сотак элітнай зямлі ў Мінску. Ён атрымаў яе ў пажыццёвае валоданне з правам перадачы ў спадчыну. Афіцыйная кадастравая цана ягонага надзела перавышае $230 тысяч. Рэальная рынкавая — даходзіць да $600—700 тысяч. Гэта заробак чыноўніка ўзроўню Шаева за некалькі дзесяцігоддзяў.

Нядаўна Валянцін Шаеў прапанаваў увесці дадатковую адказнасць для занадта багатых чыноўнікаў. «Такая адказнасць магла б быць у выглядзе спагнання ў даход дзяржавы маёмасцi, памер якой значна перавышае даходы чыноўніка і паходжанне якой гэта службовая асоба не можа пацвердзіць». Залатыя словы.

Шаеў атрымаў зямлю сёлетнім рашэннем Мінгарвыканкама №778, а папярэднім рашэннем надзел пад будаўніцтва перадалі яшчэ адной прадстаўніцы ўлады, генеральнай дырэктарцы «Беларускай калійнай кампаніі» Алене Кудравец.

Цікава, што і рэгістравалі сваю нерухомасць яны амаль адначасова, з розніцай літаральна ў 15 хвілін.

Кудравец не хапіла месца ў «Драздах-2», таму яе пасялілі крыху далей, у мікрараёне Ржавец («Лебядзіны»). Гэта месца паміж «Мінск-Арэнай» і рынкам «Ждановічы», за кіламетр ад Вяснінкі. Тут катэджы чаргуюцца з навабудамі-шматпавярховікамі, таму і зямля каштуе танней. Надзел Алены Кудравец плошчай 10 сотак афіцыйна каштуе $160 тысяч.

Бізнэс-вумен зрабіла кар’еру на «Беларуськаліі», дзе працавала 20 гадоў пасля заканчэння юрыдычнага факультэта БДУ ў 1992-м. Казалі, што Кудравец ніколі не была прыхільніцай сумеснай працы з Расіяй, таму пасля калійнага канфлікту кіраваць Беларускай калійнай кампаніяй прызначылі менавіта яе.

Каментары10

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць