Грамадства1111

Старшынём "Белай Русі" абраны міністар адукацыі Радзькоў

У Рэспубліканскі савет увайшлі Юры Азаронак, Юлія Несьцярэнка, Міхаіл Орда.

Старшынёй рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" абраны міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў. Удзельнікі ўстаноўчага сходу новага аб'яднання, што прайшоў 17 лістапада ў Мінску, прагаласавалі за кандыдатуру А.Радзькова аднагалосна.

Апрача гэтага быў абраны Рэспубліканскі савет арганізацыі ў складзе 85 чалавек. У яго, у прыватнасці, увайшлі, намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Юрый Азаронак, рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Міхаіл Батура, дэкан факультета журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік, алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка, дэпутаты Ларыса Кашанкова, Віктар Гумінскі, Глеб Іваноў, Міхаіл Орда, Галіна Палянская, Аляксандр Шацько, Аляксандр Юшкевіч.

"Белая Русь" адбудзецца як найбольш масавая грамадская сіла, заявіў Аляксандр Радзькоў.

Паводле яго слоў, сёння гісторыя дала унікальную магчымасць пабудаваць незалежную дзяржаву. Першыя крокі да гэтага ўжо зробленыя, лічыць Радзькоў: "За апошнія гады краіна шмат чаго дамаглася. Паспяхова вырашаюцца эканамічныя праблемы". Паводле слоў міністра адукацыі, развіццё дзяржавы цесна звязана з імем Аляксандра Лукашэнкі. Радзькоў лічыць, што беларускую мадэль развіцця падтрымліваюць большасць грамадзян краіны. "Сёння для ўсіх відавочна, што курс прэзідэнта даказаў сваю жыццяздольнасць", — сказаў міністр.

***

Удзельнікі сходу таксама зацвердзілі статут новай арганізацыі. У адпаведнасці з ім "Белая Русь" будзе: "садзейнічаць пабудове моцнай квітнеючай Беларусі, удзельнічаць у пытаннях развіцця краіны". Апрача таго, статут прадугледжвае ўдзел арганізацыі ў выбарах, правядзенні адукацыйнай і прапагандысцкай работы.

Каментары11

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

На 9 мая Расія можа зноў паспрабаваць запусціць ракету «Сармат»4

На «Еўрабачанні» адной з удзельніц насуперак правілам дазволілі граць на жывым інструменце

Свята-Елісавецінскаму манастыру забаранілі праводзіць на 9 мая выставу зброі. Але затое будуць вучыць рубанню шашкай17

У Мінску не дазволілі правесці шэсце «Бессмяротнага палка»19

Зноў адкрыецца гатэль «Пекін», які не працаваў з пачатку года1

Украінскі Генштаб паведаміў пра паражэнне НПЗ у Пермскім краі4

Лукашэнка з Пуціным заўтра разам павячэраюць15

МАК зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў. З расійскіх — не27

Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля пагроз Масквы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць