Улада99

Расія ўзначаліла Раду бяспекі ААН

Расія прымае ў нядзелю старшынства ў Радзе Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У маі працу асноўнай структуры сусветнай арганізацыі ўзначальвала Паўднёвая Карэя, а ў ліпені пасаду старшыні Савета бяспекі пяройдзе ад Расіі да Руанды.

Як заявіў расійскім журналістам у штаб-кватэры ААН пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Віталь Чуркін, графік працы Рады бяспекі «абяцае быць напружаным». «Шмат увагі будзе нададзена Блізкаму Усходу: мы абмяркуем хаду блізкаўсходняга ўрэгулявання, становішча ў Емене, Лівіі, працэс хімічнай дэмілітарызацыі Сірыі, гуманітарную абстаноўку ў гэтай краіне», - сказаў ён.

Па словах дыпламата, на працягу месяца пройдзе паседжанне па Афганістане, а таксама серыя сустрэч па афрыканскай тэматыцы, у тым ліку па сітуацыях у Малі і Кот-д'Івуара. Таксама будуць абмяркоўвацца ўзаемаадносіны паміж Суданам і Паўднёвым Суданам.

Нягледзячы на тое, што ў плане работы Рады бяспекі ААН на месяц пакуль не прадугледжаны асобныя сустрэчы па Украіне, сталы прадстаўнік РФ не выключыў магчымасці іх правядзення. «Кожны член Рады Бяспекі мае права запытаць правядзенне пасяджэння па любой сітуацыі, якая, на яго думку, можа несці пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы. Так што тут не выключаны ніякія сюрпрызы», - заявіў Чуркін.

Каментары9

Цяпер чытаюць

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў7

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць надзвычай рэдкі і вельмі дарагі Mercedes-Benz SLR McLaren. Каштуе як некалькі кватэр у сталіцы9

ЕГУ не будзе адмаўляцца ад набору7

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 9 мая. Будуць маштабныя змены

У Аргенціне затрымалі кіраўніка сеткі дэзінфармацыі СЗР у Лацінскай Амерыцы1

Трамп заявіў, што Іран і ЗША правялі «добрыя перамовы» і ў хуткім часе могуць дасягнуць пагаднення

УСУ атакавалі Бранск, Ржэў, Нара-Фамінск

Хутка кожны зможа мець шапку, якая чытае думкі10

«Пары-Сэн-Жэрмэн» стаў другім фіналістам Лігі чэмпіёнаў1

У андскіх лясах ідэнтыфікавалі рэдкае дрэва. Яно аказалася сваяком бульбы і памідораў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў7

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць