«Як вам можна дапамагчы ў распаўсюджванні нашай мовы?»
Пытанне ад Андруся Q. «Ці плануецца працягваць вялікую справу, якую рабіў Юрась Бушлякоў, — даць магчымасць тым, хто любіць мову, удасканальваць яе? Ці ведаеце пра спробы выдання беларускага тлумачальнага слоўніка класічным правапісам? Парайце месцы, дзе можна набыць літаратуру класічным правапісам, можа, штосьці выходзіць у замежжы? Як вам можна дапамагчы ў распаўсюджванні нашай мовы?»
1) Удасканальваць мову найлепш, чытаючы добрых аўтараў. Таксама мы на сайце NN.BY публікуем падборкі тыповых памылак. Знойдзеце іх у рубрыцы «Мова».
2) Класічным правапісам — здаецца, не рыхтуецца. Але Вікіпедыя дае найлепшую магчымасць калектыўнай працы над такім слоўнікам. Ведаем, што Інстытут мовазнаўства АН (цяпер аддзяленне ў аб’яднаным інстытуце мовы і літаратуры) гатовы да выдання 14-тамовага акадэмічнага Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы.
3) На нашу думку, канцэнтрацыя на класічным правапісе на сёння не плённая. Прынамсі, украінцы так не рабілі і не робяць. Наадварот, яны аддалі перавагу дзейнасці на школьным правапісе.
4) Літаратура класічным правапісам цяпер з'яўляецца ў выданнях «Arche» і радыё «Свабода». У замежжы вельмі мала друкуецца, там інтэлектуальныя сілы невялікія. Кнігі класічным правапісам знойдзеце ў мінскіх кнігарнях. А таксама ў інтэрнэце.
5) Распаўсюджванне мовы — тут спосабы дзейнасці ясныя. 1) Умацаванне СМІ на беларускай мове + неінфармацыйных інтэрнэтрэсурсаў (Вікіпедыя). 2) Развіццё адукацыі і навукі на мове. 3) Стварэнне вялікіх твораў мастацтва на мове. 4) Грамадская дзейнасць (гуртаванне людзей, для якіх мова дарагая). 5) Палітычнае змаганне (заваёва шанцаў для дзяржаўнай падтрымкі мовы). У аснове ўсяго гэтага стары як свет прынцып: трэба, каб людзі, якім мова дарагая, добра зараблялі, узбагачаліся і аддавалі на гэтыя пяць задач дзесяціну сваіх прыбыткаў. Паказальна, што ворагі беларушчыны найбольш заклапочаныя на сёння тым, каб адрэзаць яе ад фінансавых рэсурсаў, і беларускія праекты задыхаюцца ад безграшоўя.
-
Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі
-
«Наша Ніва» атрымала тры журналісцкія прэміі. Сярод пераможцаў Бугай і Роўда
-
Ціханоўскі і Пятрухін распаўсюдзілі новую лабуду: што палітвязень Папоў атрымаў 16 гадоў турмы з-за публікацыі «НН»
Каментары