Свет22

Турчынаў прызначыў кіраўніком Антытэрарыстычнага цэнтра ветэрана

Генерал-лейтэнант Службы бяспекі Украіны Васіль Крутаў, прызначаны першым намеснікам кіраўніка СБУ і старшынёй антытэрарыстычнага цэнтра пры СБУ, з'яўляецца прафесіяналам і патрыётам, які канкрэтнымі справамі даказаў сваю здольнасць выконваць складаныя дзяржаўныя задачы.

Пра гэта заявіў старшыня парламенцкага аб'яднання «Эканамічнае развіццё», прэзідэнт УСПП Анатоль Кінах, які добра ведае Крутава па сумеснай працы ў СНБА, паведамляе прэс-служба палітыка.

«Васіль Крутаў быў маім першым намеснікам — намеснікам Сакратара ў Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, і тады я пераканаўся ў яго глыбокай прыстойнасці, прафесіяналізме, здольнасці да працы любой складанасці: ад важкага інтэлектуальнага ўкладу ў падрыхтоўку Стратэгіі нацыянальнай бяспекі да паспяховага кіравання вызваленнем ўкраінскіх маракоў з судна «Фаіна» ад самалійскіх піратаў», — адзначыў старшыня парламенцкага аб'яднання.

Ён перакананы, што Крутаў здолее высокапрафесійна арганізаваць спецаперацыі па стабілізацыі пагрозлівай сітуацыі ва ўсходніх абласцях Украіны.

Генерал-лейтэнанта Службы бяспекі Украіны Васіля Крутава называюць «легендай спецпадраздзялення «Альфа» СБУ, паколькі менавіта ён прыкладаў максімальныя намаганні да яго стварэння ў 1990-я. Пры ўдзеле Крутава і «Альфы» праведзеныя сотні аператыўна-баявых аперацый і спецыяльных мерапрыемстваў. У 2003 г. Крутаў заснаваў і ўзначаліў Міжнародную грамадскую арганізацыю «Міжнароднае антытэрарыстычнае адзінства», што з'яўляецца адзіным ад Украіны удзельнікам форуму недзяржаўных арганізацый Рады Еўропы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць